Интересные ссылки

Азярнiцы

міфічныя насельніцы Чорнага возера, што знаходзіцца ў лесе, недалёка ад вёскі Брусы Мя дзельскага рна. Уяўляліся ў выгля дзе маладых жанчын з доўгімі зеленаватымі валасамі, цёмнай ску раю і ступнямі ў выглядзе плаўнікоў. На дотык вельмі халодныя і замест крыві ў іх нібыта вада. Апранутыя ў сукні, сплеценыя з багавіння. Выхо дзячы на бераг, размаўляюць на не зразумелай, як быццам птушынай, мове і спяваюць падобна да салоўкаў. Глыбока пад вадою іх спеў нагадвае жабінае крактанне. Чалавек, які ўба чыць А., не павінен выдаць сябе, каб не быць зацягнутым імі ў багну. Гэта пагражае і тым, хто купаецца ў возе ры. А. сваіх ахвяраў не адпускаюць. Відавочна, А. зяўляюцца мясцовай мадыфікацыяй русалак. Гл. таксама Начніца.