Интересные ссылки

Хвароба

З  гледзішча мiфалагiчнага светаўспрымання выступае як канцэпт культуры, як прынятае ў дадзеным соцыуме ўяўленне пра адхiленне ад нармальнага стану. Само паняцце Х. у  традыцыйным жыццi ўключае ў сябе i стэрэатып здаровага чалавека, i прычыну захворвання, i самую  часцей адухоўленую i персанiфiкаваную  Х., i метады вылечвання, прафiлактыкi i г. д. У якасцi прычыны хваробаў  вылучалiся як жыццёвыя, натуральныя выпадкi, так i дзеяннi варожых сiлаў, парушэнне каляндарных забаронаў i ў вынiку ўздзеянне на чалавека тых цi iншых дэманаў Х. Дэманы Х. выступаюць пераважна ў антрапаморфным выглядзе, часцей у аблiччы жанчыны (гл.        Воспа, Лiхаманка,  Халера), прыгожай або пачварнай, з самымi рознымi адхiленнямi ад нормы, з крыламi, кiпцямi, капытамi i да т. п. Iх убранне i паводзiны ха жабы, чэрвi, мухi, асобныя прыродныя зявы  вiхор, вецер i стыхii вада, агонь i да т. п. Х. уяўляе сабой парушэнне гармонii, раўнавагі, i таму прычыны лячэння засноўваюцца на метадах устанаўлення іх у арганiзме, а мадэллю вылечвання, фармавання чалавека служыць касмагонiя, генезiс Сусвету. З іншага боку, працэс Х.  вылечванне прадстаўлены як супрацьборства, паядынак, якi зводзiцца да сакралiзаванага, у канечным выпадку паспяховага прэцэдэнта  адзiнаборства Грымотнiка з антаганiстам, паспяховы зыход якога  перамога Грымотнiка служыць гарантыяй поспеху народ намедыцынскай манiпуляцыi перамогi над Х. У народнай медыцынскай практыцы вылучаецца накiраванасць на сiмволiку адраджэння, перадусiм у дачыненнi да дзяцей: гл. «перапяканне» хворых у печы, прадзяванне праз хамут, спаднiцу. У вылечваннi дарослых магiчныя пасярэднiкi знахары i шаптуны  выклiкалi той свет, якi i ўдзельнiчаў ва ўзнаўленнi страчанай гармонii. У канкрэтных спосабах пазбаўлення ад Х. выразна праступаюць элементы адухаўлення прыроды, звяртання па дапамогу да нябесных свяцiлаў, да зямлi, вады, ветру, агню як сiлаў, здольных процiстаяць лiху i Х., нячыстай сiле.