Интересные ссылки

Хата

Жытло чалавека, у народнай аксiялогii беларусаў сiмвал найвялiкшай каштоўнасцi: «Свая хатка як родная матка». Кожнае жытло ў традыцыйнай свядомасцi надавала свету прасторавы сэнс, аддзяляла чалавека ад навакольнага свету. У  Х. як бы суiснавалi чалавек i Сусвет, нутраное i вонкавае, таму станавiлiся магчымымi перакадзiроўкi памiж часткамi чалавечага цела, элементамi космасу i дэталямi Х. «Дом можа быць «разгорнуты» ў Сусвет i «згорнуты» ў чалавека» (А. К. Байбурын). Сам Сусвет асэнсоўваўся на пэўным этапе як велiзарны дом з належнымi яму атрыбутамi: небамстоллю, цэнтрам, якi часцей уяўляўся ў выглядзе Сусветнага дрэва, падмуркам (яго каранямi). Архаiчнае сумяшчэнне верху i нiзу ўвасобiлася ў цэнтральным пячным слупе (гл.     Слуп пячны), часам нават у выглядзе антрапаморфнага iдала, з якiм самым цесным чынам былi звязаны ўяўленнi аб хатнiм боствепродку. Спосабы арыентацыi ў свеце адбiлiся ў спосабах структуравання Х. Так, своеасаблiвай воссю жытла выступае дыяганаль кут  печ, якая адным канцом (покуць) паказвае на святло, усход, божы бок, а другiм (печ)  на захад, цемру i да т. п. Адным з першых актаў абжывання прасторы станавiлася яе абмежаванне, вылучэнне «свайго» локуса, за межамi якога заставаўся «той» свет. Так сцены, дзверы, дах, вокны  становяцца першымi гранiцамi, межамi памiж асвоеным i неасвоеным, памiж сваiм i чужым.

Дабрабыт i шчасце ў сямi прагназавалiся ўжо самiм будаўнiцтвам Х., якое першнаперш сiмвалiчна арыентавалася на тварэнне свету (гл. неабходнасць гаспадару сабраць з чатырох розных палёў (= бакоў свету) па     каменi, пакласцi iх чатырохкутнiкам i, стаўшы на сярэдзiне, папрасіць спрыяння ў продкаў. Спасылка на мiфалагiчны прэцэдэнт бачыцца ў абавязковай так званай «будаўнiчай ахвяры», рудыментам якой выступае першае запусканне ў Х.  пеўня цi ката. У беларусаў зафiксаваныя унiкальныя звычаi аб сямi ахвярных жывёлах у парадку iх сакралiзацыi  ад пеўня да каровы i каня. Завяршаць шэраг ахвяраў мог i чалавек  на Гродзеншчыне верылi, што цесляры «закладваюць» чыюнебудзь галаву, цi жывёлы, цi каго з сямейнікаў, iначай памрэ старшы цесля. Прыпадабненне Х. да ахвярнай жывёлiны захавалася ў загадках з адгадкай «хата»: «Стаiць турыца, у турыцы лiсiца...» Вывядзенне Х. з цела ахвяры дэманструецца i ў найменнях накшталт «коневы слуп», конiк на страсе ды iнш. Такiя ж архаiчныя падставы,   у прыватнасцi, у перакадзiраваннi Х. i яе элементаў у часткі цела чалавека. Х. стараліся не ставіць на месцы, дзе раней пралягала   дарога, было папялiшча, знойдзены косткi, дзе пралiлася кроў. Каб пераканацца ў дакладнасцi выбару, ставiлi пасудзiну з  мёдам  i чакалi  мурашоў, гаршчок  з  павуком, клалi  хлеб ды інш. Пад пабудову не бралі дрэвы, паваленыя бурай, рыпучыя, тыя, што завiслi пры падзеннi на iншых, дрэвы з гузам (наростам). Будаваць пачыналi ў пэўныя часы згодна са станам Месяца, у першы дзень клалi толькi адзiн вянок, цэлы год не дакрывалi страху ў сенцах. У асобны рытуал разгортвалася i наваселле. Значную ролю ў семантыцы жыллёвай прасторы i яе элементаў грае традыцыйны iнтэрер сялянскай Х. Ля  ўваходу размяшчалас я  п е ч ,   ля якой знаходзiўся качарэжнiк. Супраць печы каля ўваходу  размяшчаўся гаспадарчы («бабiн») кут, дзе стаялi        вёдры, кадушкi, а на сцяне вiсела палiца з посудам. Па дыяганалi на ўсход iселi абразы, там знаходзiлася покуць, пасярод пакоя стаяў стол. Ахова Х. ад вонкавых негатыўных уздзеянняў ажыццяўлялася праз змяшчэнне ля яе межаў самых розных прадметаўапатрапеяў: вострых, жалезных прыладаў, калючых раслiн, ад     пажару    пад страху торкалi галiнкi елкi, ад навальнiцы выносiлi хлебную лапату (гл. Лапата хлебная), дзверы i вокны закрыжоўвалi, пырскалi на iх асвечанай вадой i да т. п. Унiверсальны абарончы характар мелi i абходы вакол Х., накiраваныя на выгнанне насякомых, нечысцi наагул, на               Благавешчанне    цi ў     Чысты чацвер , абезды на  качарзе, на хлебнай лапаце. Каб разагнаць хмары, Х. аббягала голая гаспадыня. Часцей гэтым рытуалам папярэднiчала вымятанне з Х.   смецця, што сiмвалiзавала выдаленне рознага бруду i бедаў. Апекавалi Х. продкi; людзі верылі, што   душы iх знаходзяцца ўмежах Х.: пад печчу, пад парогам адсюль звычаi пахавання нябожчыкаў, асаблiва дзяцей, ля парога. Асабліва захоўвалася думка пра тое, што душы продкаў наведваюць свае хаты на Дзяды,  Каляды для гэтага ім наладжвалі спецыяльнае частаванне. Вера ў апекаванне продкамi знайшла свой працяг ва ўяўленнях пра Дамавiка, рытуал перавозу якога са старой Х. у  новую стаў адным з абавязковых пры засяленні ў новы будынак: дамавiка «перавозiлi» ў лапцi, у гаршку з жарам, са смеццем i венiкам. Благім знакам, што прадказвае розныя няшчасцi, лiчылася зяўленне ў Х. розных птушак, жывёл цi насякомых, а фактычна прадстаўнiкоў i ўжо тым вестуноў чужога i небяспечнага  прылёт да Х.          зязюлi, крумкача, савы, улятанне ў акно невялiчкай птушкi, зяўленне вялiкай колькасцi мышэй паказвалi на хуткую бяду. I  нават брэх сабакi ў Х. назаўсёды выганяў з яе анёлаў. Непрыемнасцi ў Х. выклiкалi i свядомыя ўчынкi нядобразычлiўцаў: пад Х. падкладвалi розныя нагавораныя прадметы, косткi, вылiвалi ваду, якой абмывалi нябожчыка, ды iнш. Цiкава, што i вызначальныя, падставовыя ў плане этнапсiхалогii сентэнцыi (актыўныя i актуальныя сёння) разгортваюцца вакол стэрэатыпу Х.: «Мая хата з краю, нiчога не знаю», «Я не я, i хата не мая» і да г. п.