Интересные ссылки
заказ лимузина Орехово-Зуево

Хапун

Мiфічная iстота, якою страшылi маленькiх дзяцей. Яго ўяўлялi невялiчкiм скурчаным дзядком з доўгай сiвою  барадою   i з вялiкай, большай за яго самога, торбаю. Х. лётае па паветры, выглядаючы капрызлiвых дзяцей, што не слухаюцца старэйшых. Падпiльнаваўшы, калi такое дзiця адышлося далей ад дому, ён хапае яго i саджае ў сваю торбу. Дзяцiнага плачу з завязанай торбы нiхто не пачуе: Х. ужо i след прастыне, бо носiцца ён вельмi хутка. Убачыць Х. папярэдне, каб схавацца i ўцячы ад яго, немагчыма, бо ён нябачны i вiдзён толькi тады, калi развяжа торбу, а робiць ён гэта толькi ў сябе дома. Жыве Х. за цёмным лесам пасярод   балота  ў  нары пад карчом. Туды ён носiць непаслухмяных дзяцей, усяляк здзекуецца з iх, нават сячэ  крапiвою. Нiякi чалавек нiколi не даходзiў да хапуновага жытла, i нiякаму дзiцяцi не ўдавалася ўцячы ад Х. Калi тыя дзецi (i хлопчыкi, i дзяўчынкi) вырастаюць, яны таксама робяцца Х., i ў iх вырастае сiвая барада па калена. Пра Х. згадвалi на Вiлейшчыне.