Интересные ссылки

Халера

Дэманалагiчная постаць хваробы. З  прычыны яе пашыранасцi, як i iншай немачы (воспы, лiхаманкi, чумы), у народзе стваралiся разнастайныя мясцовыя ўяўленнi персанiфiкаванага вобраза Х. Яе малявалi то халоднай прыгажуняй, якая махае зза могiльнiка на сяло чырвонай цi чорнай   хусткай, ад таго людзi і мруць, як мухi; то прыгожай, белай, як малако, дзяўчынай, апранутай ва ўсё  белае; то жахлiвай жанчынай з доўгiмi светлымi валасамi  i  блiскучымi вачыма, якая найчасцей увесну раскiдвае на вялiкую адлегласць зерне хваробы, вымаючы яго з невычэрпнага кошыка i прымешваючы да агароднага насення, i тое робiцца заражанае; то высокай худой кабецiнай, сiняй, нiбы пуп, прыбра най ва ўсё  чорнае; то чорнай страшэнна брыдкай   бабай, злепленай нiбы з iмглы,  дзе яна пройдзе, там народ адразу пачынае памiраць; то жанчынай на каровiных нагах, якая разязджае на тройцы вараных коней i любiць нюхаць тытунь; то ў выглядзе худога чалавека цi жывёлы, што, ходзячы ўначы па хатах, атручвае квас i iншае пiтво, пакiнутае непрыкрытым; то паўстае беднай жанчынай, якая просiцца, каб яе падвезлi, а даехаўшы да вёскi, косiць старых i малых. Х. мае здольнасць хадзiць па вадзе, заражаючы яе. Нездарма ў народзе казалi: «У халеру i  жаба не квакне». Iснавала павере, што калi першага, хто захварэў на Х., пахаваць жыўцом, то разам з хворым пахаваецца i сама хвароба. Злосныя сабакi  могуць не ўпусцiць Х. у двор. Каб яна не прабралася ў вёску, старалiся нiкога i нiчога не прапускаць, раскладаючы на дарозе агонь, здабыты трэннем дрэва аб дрэва. Такi ахоўны агонь павiнны быў гарэць дзень i  ноч. У якасцi абярэга ўжывалi i ручнiкi абыдзённiкi, напрадзеныя i вытканыя за адну ноч: iх закопвалi па абодвух баках вёскi i на тым месцы ставiлi  крыж.

«Шаловливый эрот» - Классическая эротическая поэзия. На сайте размещена галерея эротической живописи.