Интересные ссылки

Французы

У беларускiм фальклоры маюцца на ўвазе войскi Напалеона Банапарта ў 1812 годзе. Шырока вядомыя назвы археалагiчных помнiкаў Французская гара, Французскiя магiлы, Французскi склад, Французы, Магiла французскага генерала. Пра многiя гарадзiшчы з назвамi накшталт «Французская гара» ў паданнях гаворыцца, што ў 1812 годзе на гэтым месцы былi пабiты Ф. у час абеду або вячэры, цi што гару нанасiлi Ф. шапкамi (ботамi). Курганы пад назвамi «Французскiя магiлы» i да таго падобнымi ў народным уяўленнi звязваюцца з магiламi Ф. З Ф. знітаваны i шэраг паданняў пра закапаныя або затопленыя скарбы. Такiя скарбы часта называюцца таксама «крамлёўскiмi» (вывезенымi Ф. з Маскоўскага крамля). Паводле па- данняў, гэтыя скарбы закапаныя пад пэўнымi камянямi, дрэвамi, каменнымi крыжамi або затопленыя ў невялiчкіх азёрах. Блізу в. Мехаўка на Койданаўшчыне, паводле падання, каля грэблi Ф. зарылi бочку золата. Ёсць таксама назвы Французская дарога, Французская грэбля ды iнш. З Ф. звязаны паданнi аб многiх культавых камянях. На камені блізу в. Бертаўшчына Міёрскага рна нiбыта абедалi Ф. Пра камень блізу в. Вярэйцы Асiповiцкага рна расказваюць, што ў гэтай мясцовасцi праходзiў французскi генерал з войскам. Ён заўважыў камень, ударыў яго шабляй i сказаў: калi камень разабецца, то быць яму ў Маскве. Ад удару камень расшчапiўся на 12 частак, i ў памяць пра гэта генерал загадаў выбiць знакi. На беразе воз. Сялява (Крупскi рн) ёсць тры каменныя крыжы Макараўскi, Майсееўскi i Скарпiён. Паводле падання, пад першымi двума пахаваныя рускiя палкаводцы, а пад крыжам Скарпiён французскi генерал.