Интересные ссылки

Флор i лаўр

Святыя, што ўшаноўвалiся ў народзе як заступнiкi коней. Гэты дзень (31 жнiўня н. ст.) называлi «конскiм святам». На конях не працавалi, не запрагалi iх, не путалi, выказваючы тым самым падзяку сваiм надзейным памочнiкам. Жанчыны пяклi ляпёшкi, меншыя за чайныя сподачкi, i называлi iх «капытамi». Здаралася, што разам з забаронамi араць на конях забараня- лася таксама жанчынам ткаць. У асобных вёсках дзень Ф. i. Л. лiчыўся прысвяткам пастухоў. У гонар святых Ф. i Л. у гэты дзень служылi набажэнствы.