Интересные ссылки
скупка авто с пробегом

Акамянелыя iстоты

валу ны, якія, згодна з паданнямі, раней былі жывымі істотамі. Найбольш вя домае паданне пра акамянелага ара тага, які быў пакараны разам з ва ламі за тое, што працаваў на Вялікдзень (вв. Гурыны Мазыр скага, Быкавічы Бярэзінскага, Га лаўлі Дзятлаўскага, Краснікі Док шыцкага, Мсціж Барысаўскага рнаў). Часта ў паданнях узгадваец ца і жонка аратага, якая прынесла яму абед. Ёсць камяні, якія звяза ны з акамянелымі вяселлямі (суст рэліся вяселлі і не саступалі адзін аднаму дарогу або вяселле сустрэла ся з лютым змеем). Некаторыя ка мяні лічацца акамянелымі жан чынамі (паданні пра іх нагадваюць біблейны сюжэт пра скамянелую жонку Лота). Ёсць валуны, што лічацца акамянелымі волатамі, князямі. Вядомы камяні Дзямян і Маря. З валуноў, у якія ператварыліся жывёлы, вядомыя Воўк, Гусак, Мядзведзь, Бык, Карова, Кот, а так сама Вужыныя і Змеевы Камяні. На Полаччыне распавядаюць такое: Цмок ляцеў з золатам і срэбрам да грэшнікаў. Раптам неба раскалола ся, Цмок упаў і ператварыўся ў ка мень, а скарбы апынуліся ў зямлі пад каменем. Уяўленні пра А. і. добра вядомыя і беларускаму казачнаму эпасу. Ператварэння навечна ў камень уні кае герой казкі «Гора і бяда», які не азірнуўся на параду старога святога дзядка пасля таго, як скраў вопрат ку адной з сясцёрпрыгажунь і кінуўся наўцёкі. Ператварыліся ў камяні мужык са сваёй ранейшай жонкай, а яго новая жонка стала над імі бярозкай у казцы «Казачнік і песельнік». У камяні былі ператво раныя ведзьмай дзве старэйшыя ся стры, якія не захацелі ўлагодзіць «чароўных памочнікаў» (печ, каня, карову і ветрака) у казцы «Маці і тры дачкі». Перамяніцца ў камень павінен той, хто пачуе размову во ранаў ды камусьці пра гэта рас кажа. Адратаваць яго можна толькі памазаўшы гэты камень кроўю ня хрышчанага дзіцяці (казка «Мёрт вае цела»). У камень ператварае ведзьма аднаго з двух незвычайна народжаных братоўасілкаў, якога ратуе другі брат. I, вядома, звяртае ўвагу матыў ператварэння ў камень у канцы жыцця вядомага быліннага і казачнага асілка Iллі Мурамца, прычым лічыцца, калі гэты камень зусім урасце ў зямлю, то настане ка нец свету («Пра Iллюшку»). У каз цы «Iлля Мурамец» асілак проста едзе паміраць у «каменныя горы». У гэтых сюжэтах дадаткова актуалізу ецца вядомая міфалагічная сувязь асілкаў з камянямі і ўнутраная фор ма самога слова «асілак» (параўн. бел. асла «камень»).