Интересные ссылки

Фалiчны культ

У шырокім разуменні пакланенне сілам плоднасцi. Фармаванне дадзенага культу храналагічна прымеркавана да пачатковых працэсаў асэнсавання і ўсведамлення прыроды, чалавека як пачаткова залежных адзін ад аднаго жаночага i мужчынскага пачаткаў. З цягам часу мужчынскі пачатак стаў дамінавальным, выніковым чыннікам чаго сталася развіццё традыцыйнай і ў цэлым культуры па мужчынскім тыпе, а таксама стварэнне фалічнай культуры, культуры фаласа. Фізічныя зявы апладнення, выніковыя новым ураджаем, прыплодам, нашчадкамі г. зн. працягам жыц- ця, таямнічыя па прычыне сваёй закрытасці, на матэрыяльнафiзічным роўні не маглі быць вытлумачаны, і чалавек быў сведкам выніку. Назіранні за канкрэтнымі рэальнымі фізічнымі дзеяннямi, анатамічнымі сведчаннямі пачаткова маглі быць вытлумачаныя і асэнсаваныя толькі на роўні псіхалагічнаментальнай дзейнасцi індывіда, што і прывяло да складвання пачаткаў Ф. к. У аснове яго ляжыць усведамленне плоднасці як стыхійнай прыроднай сілы з адлічны культ рознай выніковасцю. Паступова ўяўленні аб магчымасці ўплываць на сілы плоднасці пры дапамозе адпаведных дзеянняў шляхам пакланення ім і ўшанавання склаліся ў фаласацэнтрычную карціну сусвету. Зборным сімвалам плоднасці стала адлюстраванне эрэгаванага фаласа. Ф.к. адзін з тых нешматлікіх культаў, якія прадвызначалі наступнае развіццё супольнасці, а ў вынiку цывілізацыі. У беларускай традыцыйнай культуры прысутнасць фалічнага светапогляду захавалася на розных роўнях матэрыяльнай і культурнай жыццядзейнасці. У матэрыяльнай сферы назіраецца выразна акрэслены падзел на мужчынскія і жаночыя галі- ны дзейнасці, прылады працы. У фальклоры Ф. к. асабліва яскрава і выразна праяўляецца ў абрадавых комплексах, звязаных са стрыжнявымі, пераломнымі момантамі ў жыцці прыроды і чалавека з зімовым i летнім сонцастаяннямі, каляднай і купальскай абраднасці. У сямейнаабрадавым комплексе Ф. к. шырока рэпрэзентаваны ў вясельным i радзiнным (хрэсьбiнным) цыклах, а таксама ў казках, загадках, народнай фразеалогii. У калядным абрадным комплексе Ф.к. прысутнiчае ў зiмовым iгрышчы моладзi «Жанiцьба Цярэшкi», у калядных гаданнях. Ф. к. уласцiвы таксама i цыклу масленiчнай абраднасцi, што праяўляецца ў звычаях «прывязвання калодкi» i ўскос- на аблiвання вадой. Прывязванне калодкi, неабходнасць выкупу дзеля таго, каб зняць яе, а за гэтым i здыманне яе таксама (у шэрагу iснуючых тлумачэнняў дадзенага звычаю) i працэс ачышчэння несямейнай моладзi, перавод яе ў статус, якi сведчыў пра магчымасць i неабходнасць шлюбавання яе, «развязванне» сiл плоднасцi. Скрозь пранiзвае Ф. к. купальскi цыкл. Тэмпаральна ён ахоплiвае межы ад моманту выбару месца для вогнiшча i заканчваецца этапамi абмывання расой i назiраннем, «як сонца грае». Выразна прасочваецца Ф. к. у цыкле жнiўнай абраднасцi. Фалiчнымi сiмваламi тут выступаюць зажынкавы, а найчасцей дажынкавы сноп, барада. Разам з фiтаморфным сiмвалiчным увасабленнем фалiчная светапогляднасць аформiлася ў жнiўным комплексе i ў зааморфным выглядзе, напрыклад, у некаторых раёнах Беларусi апошнюю дажынкавую жменю каласоў, якія пакідаліся на палетку, «бараду» называлi зайцам, адпаведна разыгрываўся працэс «лавiць зайца» («бараду»). I «лавiла» яго жняя спрытнейшая маладзейшая. У восеньскiм цыкле Ф. к. звязаны са святам Пакроваў, што адлюстравалася ў народнай фразеалогii, а таксама ў варожбах. Прысутнасць Ф.к. арганiчная ўласцiвасць вясельнай абраднасцi. Тыповым у гэтым плане зяўляецца каравайны комплекс, што прасочваецца ў форме i змесце яго ўпрыгож- вання («шышачкi»), у характары працэсу i персаналiях тых, хто «содзiць» каравай у печ, у выпяканнi iншага абрадавага печыва, якое па форме нагадвае фалiчную. У лiку iншых характэрных сведчанняў можна назваць этапы выкупу нявесты, пасад, «разуванне» маладога ды iнш. Ф. к. неадлучная асаблiвасць радзiннай (хрэсьбiннай) абраднасцi. На прыкладзе радзiннай паэзii гэта праяўляецца ў вобразе «каваля, якi скаваў дзiця», бацькi навародка. Ф. к. у беларускай традыцыйнай культуры мае класiчныя фiтаморфнае (дуб, елка), зааморфнае (заяц, мядзведзь), арнiтаморфнае (журавель, певень), антрапаморфнае (каваль), прадметнарэчыўнае (таўкач, чаўнок) увасабленнi. З рознай ступенню захаванасцi Ф. к. функцыянуе i на сучасным этапе (у канцы 80ых гг. даводзiлася занатоўваць на Крупшчыне вельмi цiкавае i надзвычай ёмiстае замаў- ленне гаспадарчага характару на ўраджай агуркоў, якое прамаўлялася пры высяванні насення: «Колькi на свеце хкоў, каб столькi было гуркоў!»).