Интересные ссылки

Усяслаў Брачыславiч

Усяслаў Чарадзей (блізу 10291101), полацкi князь з роду Рагвалодавiчаў, якi вёў упартую барацьбу супраць кiеўскiх князёў Яраславiчаў. У 1067 г. памiж iмi адбылася вядомая бiтва на рацэ Нямiзе. Паколькі Яраславiчы не змаглi перамагчы, яны запрасiлi Уся- слава на перамовы блізу Ршы (рака каля Смаленска), пакляўшыся ў яго бяспецы i цалаваўшы на гэта крыж. Але клятву не стрымалі, i амаль на год Усяслаў трапiў у кiеўскi палон. У 1068 г. у вынiку паўстання кiяўлянаў на сем месяцаў Усяслаў Брачыславiч зрабiўся вялiкiм кiеўскiм князем. Потым мусіў збегчы ў Полацак, дзе да канца свайго жыцця працягваў змагацца з Кiевам. Лiчыцца, што ён падтрымлiваў паганскiя звычаi i нездарма быў празваны Чарадзеем. Але адначасова ён вядомы i як будаўнiк полацкай Сафii, на яго баку былi хрысцiянскiя герархi, напрыклад Антонiй Пячорскi, падчас кiеўскага паўстання. Вобраз Усяслава Чарадзея вельмi 518 ўражваў яго сучаснiкаў, з яго постаццю звязаны вялiкi комплекс паданняў пра яго звышнатуральныя здольнасці, якiя адлюстроўваюць ровень развiцця тагачаснай духоўнай культуры. Часткi гэтых паданняў трапiлi ў розныя па жанры i накiраванасцi творы перыяду Кiеўскай Русi. Шмат увагi У. аддае Нiкан, аўтар «Аповесцi мiнулых гадоў». Як аднаго з найбольш вядомых князёў апiсвае Чарадзея i аўтар «Слова пра паход Iгаравы». Гэтага полацкага князя добра ведае i былiнны эпас пад iмем Волха Усяславiча, а мабыць, i пад iмем князя Вальгi. Спалучаючы звесткі з усiх крынiц, мы аднаўляем не толькi гiстарычную бiяграфiю князя У., але i звязаныя з ёй мiфалагiчныя сюжэты. Усе крынiцы найбольшую ўвагу звяртаюць на тры моманты, звязаныя з вобразам князя У. Чарадзея: а) яго звышнатуральнае нараджэнне i сувязь з паганскiм святарствам i паганскай культавай практыкай; б) падкрэслiваецца яго сувязь з ноччу i рознымi неве- рагоднымi прыроднымi зявамi, ён пярэварацень можа абарочвацца ў розных звяроў i найперш у воўка; в) тым цi iншым чынам апiсваецца барацьба У. за кiеўскi пасад. Летапiс адзначае, што мацi нарадзiла У. «ад валхвавання». Акрамя гэтага, Усяслаў, як упэўнены летапiсец, нарадзiўся з нейкiм «язвенам» на галаве, i валхвы параiлi мацi навязаць яго на будучага князя, каб ён насiў яго да смерцi. Далей летапiс тлу- мачыць: «I носiць яго на сабе Усяслаў, зза таго i не лiтасцiвы ён на кровапралiцце». Даследнікi амаль адзiнадушна пагаджаюцца, што «язве- но» гэта рэшткi плацэнты (зародкавай абалонкi), адсюль і выслоўе «нарадзiўся ў сарочцы». «Слова пра паход Iгаравы» сцвярджае, што У. меў «вешчую душу ў дзёрзкiм целе». Слова «вешчы» зяўляецца адной з галоўных 519 характарыстык валхвоў славянскага паганскага святарства ва ўсiх крынiцах (параўн. назву часткi паганскiх святароў вешчуны i мянушку кiеўскага князя Алега Вешчы). У былiнах найчасцей У. называюць Волхам Усяславiчам. Iмя «Волх» узнiкла ад першапачатковага «Волхв» i па гучанні карэлюецца са словам «воўк», той жывёлы, у якую часцей за ўсё ператвараецца У. Былiна таксама раскрывае таямнiцу нараджэння У. менавіта з пункту гледжання славянскiх паганскiх уяўленняў: мацi нарадзiла У. ад змея. Цiкава, што цяпер мы звязваем з гэтым нататку пад 1028 г. у «Аповесцi»: «Знаменне ў выглядзе змея зявiлася ў небе, такiм чынам, што бачна яно было па ўсёй зямлi». Сучасныя даследнікi мяркуюць, што гавор- ка можа iсцi аб вельмi i вельмi рэдкай зяве ў нашых шыротах палярным ззяннi. Дарэчы, на наступны год адносяць i прыкладную дату нараджэння У. Чарадзея. Нейкае паданне аб змеі (мабыць, таксама звязанае з прыроднаю зяваю) i зяўленне валхва прыводзiць «Аповесць» i надалей пад 1091 г.: «Звалiўся вельмi вялiкi змей з неба, i жахнулiся ўсе людзi. У гэты ж час грукнула так, што шмат людзей пачула. У гэты ж год волхв зявiўся ў Растове i неўзабаве загiнуў». У былiне прырода таксама адгукаецца на нара- джэнне Волха Усяславiча: на небе ад- начасова ўзышоў новы маладзiк, за- дрыжэла сыра зямля, скаланулася мора, кiнулiся ў жаху ў розныя бакi птушкi, звяры i рыбы. Яшчэ адной адметнай рысай воб- раза У. Чарадзея стала яго здольнасць абарочвацца ў розных звяроў i пту- шак. Былiна сведчыць, што гэта была яго галоўная навука. Аўтары дайшоў- шых да нас твораў адзiнадушна па- гаджаюцца, што менавiта дзякуючы атрыманай навуцы валхвавання, сваiм здольнасцям пярэваратня У. Усяслаў Брачыславіч вельмi хутка рухаўся ў паходах, ведаў пра планы ворага, неспадзявана зяў- ляўся перад iм, ды i кiеўскi пасад ён захапiў «клюкамi» хiтрасцю i пад- манам, што таксама можа сведчыць пра асэнсаванне аўтарам выкарыс- тання князем магiчнай практыкi. Ад- начасова заўсёды актуалiзуецца яго сувязь з ноччу i маладзiком. Аўтар «Слова пра паход Iгаравы» захапля- ецца У., якi кiруе людзьмi i гарадамi, а «сам уначы ваўком шныраў: з Кiева дабягаў да Цьмутаракані, вялiкаму Хорсу воўкам шлях пераймаў» (Хор- са лiчаць адным з багоў сонца ў сла- вянаў часоў Кiеўскай Русi, магчыма, гэта адлюстраванне іранскiх уплываў; але параўн. беларускае павере, што зяўленне ваўка на шляху прадказвае ўдачу, што дае магчымасць паінша- му паглядзець на прынятыя інтэр- прэтацыі гэтага месца са «Слова»). Таксама лютым зверам у поўнач ён збег з Кiева, «дябламi ахоплены ў начной iмгле». На думку Р. Якабсона, летапiс таксама ведае матыў пярэваратня. Тое, што У. нарадзiўся з язвенам, для сучаснiкаў ужо сведчыла, што ён ваўкалака. Рэшткi падобных уяўленняў доўгi час захоўвалiся ў розных славянскiх народаў. Адсюль i згадкi на нялiтасцiвасць У. на кровапралiцце, адтаго нават мацi ў былiне здрыганулася пры яго нараджэннi. Менавiта з У. летапiс звязвае розныя тагачасныя прыродныя катаклiзмы. У 1065 г. адзначана некалькi розных зяваў, якiя, на дум- ку летапiсца, прадракалi мiжусобiцы i вялiкае пралiцце крывi. Адным з гэтых знаменняў было сонца, якое «змянiлася i не было светлым, але было як маладзiк, аб такiм сонцы нявежы [паганцы. А. П.] гавораць, што яно абедзена». У розных сла- вянскіх народаў iснавала думка, што менавiта ваўкалакi зядаюць сонца. Адразу пасля гэтага летапiс пачынае Усяслаў Брачыславіч апавяданне пра вайну з У. Iншая зява занатаваная пад 1063 г.: «У Ноўга- радзе Волхаў цек у адваротным накiрунку 5 дзён. Знаменне ж гэтае было нядобрае, бо на чацверты год папалiў Усяслаў горад». Гэтым разам знаменне наўпрост звязана з Усяславам. Цалкам магчыма, што тут мы маем справу не з сапраўднымi падзеямi, а з мiфамi вуснай традыцыi, якiя потым былi асэнсаваныя як прадвесце Усяслававых паходаў. Дарэчы, здольнасцi пярэваратнiцтва прыпiсвалiся i iншым князям, хоць i значна радзей. Так, у «Слове пра паход Iгаравы» сам Iгар збягае з палону пад выглядам розных звяроў. Але калi назiраць за ўсiмi апiсаннямi дзейнасцi У., можна ўбачыць, што ўсiх аўтараў галоўным чынам цiкавiў адзiн момант яго бiяграфii: нелагiчнае заняцце iм знянацку кiеўскага пасаду. Безумоўна, што гэта ўмацавала стаўленне да яго як да звышнатуральнай асобы. У «Слове пра паход Iгаравы» прыход У. да ўлады ў Кiеве апiсаны ў традыцыях славянскага паганства: «Ён кідае жэрабя аб дзявiцы сабе любай» i дастае дзiдай вялiкакняскi пасад. З гэтым можна параўнаць, напрыклад, вядо- мы казачны сюжэт пра героя, якi з да- памогаю казачнага каня даскочыў да царэўны ў цераме i потым сам зрабiўся царом. На думку шматлiкiх даследнікаў, былiна пра Волха Усяславiча таксама звязана з падзеямi паўстання 1068 г. у Кiеве. Але не толькi паганскiя паданнi былi звязаны з постаццю У. Чарадзея. Вядома, што У. падтрымлiваў iгумен КiеваПячорскай лаўры Антонiй Пячорскi, з якiм меў дачыненні i аўтар «Аповесцi мiнулых гадоў» Нiкан. Кiеўскi князь Iзяслаў, скінуты паўстанцамi ў 1068 г., збег у Польшчу i вяртаўся з польскiмi войскамi. Таму ён прыхiльна ставіўся да рымскага 520 варыянта хрысцiянскага веравызнан- ня, нават заклаў манастыр. Можна меркаваць, што У. падтрымлiваў менавiта вiзантыйскi абрад i мясцовае хрысцiянскае духавенства. Нездарма ў яго часы была пабудавана полацкая Сафiя. Аб прыхiльнасцi да яго мясцовага, у тым лiку i кiеўскага, духавенства сведчыць змешчаная летапiсцам пасля апiсання падзеяў паўстання 1068 г. павучальная хрысцiянская гiсторыя. На думку летапiсца, Бог паказаў магутнасць хрысцiянскага крыжа ў павучэнне ўсёй зямлi рускай, каб нiхто не мог пераступаць клятву на крыжы i крыжацалаванне, як гэта зрабiў князь Iзяслаў Яраславiч, падманам сха- пiўшы У.: «Зза гэтага навёў Бог па- ганых [полаўцаў. А. П.], У. ж уза- праўды вызвалiў крыж пачэсны! Бо ў дзень Узвiжання У., уздыхнуўшы, ска- заў: «О крыж пачэсны! Як я верыў у цябе, ты i вызвалiў мяне з гэтай цямнiцы!» У «Слове пра паход Iгаравы» У. звонiць полацкая Сафiя, якую ён чуе ў Кiеве. Нават у былiне менавiта Волх Усяславiч выратоўвае божыя цэрквы. Можна адзначыць, што ўсе творы, якія дайшлі да нас, выкарысталi ў апiсаннi вобраза князя У. Полацкага частку вусных мiфалагiчных народных паданняў. Вобраз У. Чарадзея ўвабраў у сябе добра бачныя рысы iдэальнага князя з сакралiзаванай уладай паводле ўяўленняў паганскай рэлiгii (гл. Сакральная ўлада).