Интересные ссылки

Усход сонца

Тэмпаральна даволі размыты адрэзак часу, звязаны з падыманнем Сонца над небасхілам. У беларускай міфапаэтычнай традыцыі семіятычна значнымі станавіліся як непасрэдна зяўленне сонечнай кулі зза рысы небакраю, так і невялікі ад- рэзак часу, які гэтаму папярэднічаў. Рытуальныя захады, што адной з вызначальных характарыстык мелi за- мацаванасць за часам «да свету», накіроўваліся як на знішчэнне старога і небяспечнага на Благавешчанне i Чысты чацвер да У. с. адбываліся шматлiкія рытуалы, скіраваныя на вынішчэнне з хаты шкодных казурак: вымяталі хату, прымушалі дзяцей голымі аббягаць дом, перакідвалi праз страху кавалак лёду ды інш.: «як у Каляды працаваў, да ўсходу на Рашчапенне на парозе пасеч дзеркача, каб «пасеч» грахі»; так і на заклінанне будучых поспехаў да Сонца пачыналі снаваць, каб, як Сонца грае, так і ткалаcя граючы; на Ражcтво ішлi і трэслі калёсы, каб добра несліся куры, на Саракі прыносілi з чужой дрывотнi трэскі і падкладвалі ў сваю печ, каб знаходзiць гнёзды; да Сонца збіралі лекавыя зёлкі на Яна; на Купалле адкашвалi тры разы травы са словамі: «Дай, божа, спор су ўсіх трох поль» і клалі яе коням. Iснавалі рытуалы і з папераджальнай семантыкай на першую куццю жанчыны да свету хавалі верацёны, каб не бачыць іх на свята, бо ў адваротным выпадку верацяно летам стане змяёювераценіцай. Да ўсходу Сонца прымеркавана найбольшая колькасць народных медычных рытуалаў (гл. тэкст замовы: «А ў нядзельку раненька, яшчэ і сонца не ўсходзіць, сам Госпад па небу ходзіць, за сабою тры кролікі водзіць з вока боль знімае»). Аднак у той жа час прамежак да ўсходу Сонца належаў і да панавання іншасвету, што ўвасобілася ў паверях пра русалак, якія голымі танцуюць да ўсходу Сонца ў жыце, пра чарадзеяў, якія да ўсходу ўбівалі ў жыта асінавыя калкі, каб былі пустыя каласы. У чарадзейных казках адмыслова адзначаецца: «Даў бог дзень, ён заснуў, гэты Паганы Кашчэй», г. зн. страціў магчымасць да ак- тыўных паводзінаў у «гэтым свеце». Усход Сонца на святы, замацаваныя за днямі сонцаваротаў і сонцастаянняў, вызначаўся своеасаблівым граннем, пераліваннем рознымі колерамi. Гл. таксама Заход Сонца.