Интересные ссылки

Успенне божай мацi

Усплйнне, Сплйнне, Багародзіца, Пйршая (Большая, Вялнкая) Прачыстая, Аспажб, (Вялнкая) Спажб, Гаспажб, Зялёная, Зйльная (28 жніў- ня н. ст.). Дзень смерцi Божай Мацi i ўзяцце яе на неба. Свята асаблiва шануецца ў нашым краi. У гонар яго на Беларусi асвечаны шматлiкiя храмы (напрыклад, Успенскi сабор у Жыровiчах, у Смаленску і іншых месцах). Царкоўную назву «Успенне» ў народзе тлумачылi тым, што да гэтага дня спеюць розныя плады. Прачыстая была сапраўдным святам ўраджаю, падводзiла вынiк працы селянiна: «Свята Прачыста поле ўрачыста». З асаблiвай жа пашанай казалi пра новы хлеб: «Прачыстая прынясе хлеба чыстага», «Спажа 517 хлеба дзяжа». На Прачыстую ў цэрк- вах асвячалi новы хлеб, розную зелянiну, гародніну. Асвяцiўшы жыта, перамешвалi яго з астатнiм i адкладвалi да наступнае сяўбы, каб новае збожжа добра расло. На Случчыне сустракалася такое павере: калi каго даймае асот, яго сцяблiну трэба ўвязаць у букет, пасвяцiць, прывезцi назад i на полi пасадзiць, то ён ужо не будзе расцi. Калi каму ўдавалася да свята не толькi паспець сабраць збожжа, але i пачаць заворваць, то таму хлебаробу гэта павiнна было прынесцi ў будучым большы ўраджай: «Да святка араць лiшнюю капу нажаць». Пра подых восенi паведамлялася: «Прыйшла Прачыстая зусiм пацiснула». Адразу пасля свята пачыналася сяўба азiмiны, i гаспадар мусiў быць падрыхтаваны: «Успленне цi гатова насенне?» На Палессі пачы- налі капаць бульбу: «Успленне цягні бульбу за карэнне». Часам у народзе назва гэтага свята ўдакладнялася: Вялiкая, Большая або Першая Прачыстая, бо iснавала яшчэ Малая, Меншая, Другая Прачыстая (21 верасня), пад якой меўся на ўвазе дзень Ражства Божай Мацi. Абодва гэтыя святы звязвалiся адно з адным у вуснай паэзii: «Больша Прачыста снапкi падаець, Менша Прачыста снапкi складаець», г. зн. калi на пер- шае свята гаспадар павiнен быў звезцi збожжа з поля, то на другое ураджай павiнен быць складзены ў гумне.