Интересные ссылки

Уздзвiжанне крыжа гасподня

Здзвнжанне, Узвнжанне, Часнэйка (27 верасня н. ст.). Адно са значных хрысцiянскiх святаў у гонар Крыжа сiмвала выратавання чала- вечага роду. Калi хрысцiянства было прынята ў Рымскай iмперыi, iмператрыца Алена (мацi iмператара Канстанцiна Вялiкага, IV ст.) здзейснiла паломнiцтва ў Ерусалiм, каб адшукаць рэшткi крыжа, на якiм на гары Галгофа быў укрыжаваны Iсус Хрыстос. Крыж быў знойдзены i пастаўлены («воздвигнут») як святыня для ўшанавання. Царкоўнае свята У. Чэснага i Жыватворнага Крыжа абапiраецца на глыбока архаiчную традыцыю. Яно прыпадае на час пасля асенняга раўнадзення, калi на небе iзноў станавiўся бачным Малочны Шлях, якi ўяўляўся старажытным людзям у выглядзе Су- светнага дрэва. У летнiя месяцы асляпляльны бляск Сонца хаваў Малочны шлях, i таму яго зяўленне чалавек iмкнуўся падтрымаць зямным узвiжаннем дрэва, слупа, крыжа. Iзаморфнасць хрысцiянскага i язычнiцкага ўзвiжання крыжа/дрэва падкрэс- Уздзвіжанне крыжа гасподня лiваецца i строгай лакальнай характарыстыкай iх размяшчэннем у сакральным цэнтры: У. Крыжа на Галгофе свяшчэнным «пупе» Зямлi: якраз там, адкуль у народнай традыцыi бярэ пачатак Сусветнае дрэва. А на вёсках у гэты дзень ставiлi крыжы на ростанях такiм жа свяшчэнным локусе сваёй тэрыторыi. Народнае тлумачэнне назвы свята немудрагелiстае: «К Здзвiжанню ўсё павiнна быць здзвiнута», г. зн. усе азiмыя i яравыя павiнны быць звезены з поля. Восень ужо добра заявiла пра сябе: «На Узвiжанне халат з плеч, а кажух на плечы». Гэта апошняе свята, якое канчаткова развiтваецца з цяплом. Ключы ад лета у шызай галачкi, якая, адлятаючы ў гэты дзень у вырай, замыкае яго i забiрае з сабою ключы. На У. «сонца дзвiгаецца», змеi папаўзлi, «бочку з агуркамi дзвiгалi» i нават «бацюшка ў цэрквi дзвiжацца». Акрамя таго, да гэтага дня былi прымеркаваныя характэрныя для пераломных момантаў года ачышчальныя захады: вымяталi iстопку, не чапалi зямлi, каб не поўзалi краты. Iснавала павере, што на У., як і на Дабравешчанне (Благавешчанне), Вялікдзень, Купалле, сон- ца купаецца, грае, «здзвігаецца», г. зн. мяняецца ў колерах (становіцца сінім, чырвоным, зялёным) або тры разы здрыгваецца, як бы падскоквае. Апрача адлёту птушак у прыродзе iснавала яшчэ адно «здзвiжанне» з нораў выпаўзалi ўсе змеi i збiралiся разам, каб адправiцца на зiмовы сон да вясны: «Дзвiжанне гадзюкi здвiгаюцца ў кучу». Першы вясновы i апошнi восеньскi змяiныя ўкусы лiчылiся самымi небяспечнымi. Баяліся таксама капаць зямлю, бо лічылі, што адтуль можа выпаўзці гад і ўджаліць. Аднак змяю, якая ўджаліць чалавека або жывёліну ў гэты дзень, астатнія змеі не прымаюць у свой Успенне Божай маці вырай, і яна замярзае самотнай або хаваецца на даржніках і ў лес ніколі не вяртаецца. Каб пазбавіцца назаўсёды змяіных укусаў, трэба было ўдзень на У. легчы і паспаць, уратавальным ад укусаў лічылася і проста сузіранне змяінага ключа. Забаранялася таксама на У. стаяць у садзе. Верылі, што змеі па адной запаўзаюць на дрэвы па яблыкі і, падаючы адтуль, могуць уджаліць. На У. асцерагаліся хадзіць у лес, каб не палохаць звяроў, якія ў гэты дзень шукаюць сабе норы на зіму. Але разам з тым У. на Палессi было першым днём агульнага збiрання журавiн. Такім чынам, у гадавым коле У. вылучаецца як дзень шляху ў вырай птушак i змей (а з iмi i душаў продкаў), як мяжа лета i зiмы. Узвiжанскi матыў крыжа як бы дубляваўся праз арнiта i тэрыяморфны коды: птушкi i змеi пачыналi займаць належнае iм месца ў структуры Сусветнага дрэва у кароне i карэннях. Рух iх ад га- рызанталi зямлi ўнiз i ўверх пазначаў усё той жа крыж. Легенды пра сыход змей на У. пашыраны ў беларускiм фальклоры. На чале змяiнага шэсця заўсёды выступае Царзмей, за iм незлiчоныя падданыяпаўзуны (гл. таксама ЖалгіунКаралюс). «Цар» вылучаецца сярод усiх сваёй велiчынёй, залатой ка- ронай i луской з серабрыстым і залатым адлiвам. Шэсце рухаецца па непраходных для чалавека мясцiнах, i калi раптам камусьцi здаралася сустрэцца са змяiным «выраем», то вар- та было рассцялiць перад Царом абрус з хлебамсоллю i пакланiцца да зямлi, як той, прапаўзаючы праз абрус, у падзяку скiдаў з кароны залаты ражок. Залатую карону можна было здабыць, калі на досвітку, сустрэўшы ў лесе змяіны ключ, ударыць па ім толькі адзін раз «папліскаю». Царзмей скіне сваю карону. Тады 516 трэба было яе хуценька схапіць і як мага хутчэй уцякаць, не азіраючыся. Уладальнiк такога ражка набываў незвычайную мудрасць i пранiклiвасць, здольнасць угадваць чужыя думкi, выходзiць з самых цяжкiх абставiн; на яго таксама не дзейнiчаў змяiны яд. З дапамогай залатой кароны змяінага Цара можна было здымаць усе замкі і засаўкі, чым карысталіся злодзеі. На У. «купюцца» ў патаемным мес- цы чэрці, таму засцерагаліся, каб гэтыя нячысцікі не абралі для свайго зімовішча чыйнебудзь дом. Калі сёлета ў хаце быў нябожчык, то ад Вялікадня да У. не елі часныку, разгаўляліся ім толькі на У., чым і тлумачылі адну з назваў гэтага свята Часнэйка.