Интересные ссылки

Удод

Аўдод, прыгожая, яскравай афарбоўкi чубатая птушка, паводле беларускага этыялагiчнага мiфа, быў некалi царом птушак, яму падпарадкоўваўся нават арол. Але яму захацелася стаць птушыным богам. За такое 514 зухвальства Бог пакараў яго, сказаўшы: «Ня быць табе богам, быць табе смярдзючым У». Ад царскага ўбору яму пакiнуў Бог толькi чуб на галаве, як карону. З таго часу У. лiчыцца смярдзючым настолькi, што, калi патрымаць яго ў руках, конь не дасца гаспадару ў рукi. Матыў смярдзючасцi У. мае пад сабой пэўную фiзiялагiчную асаблiвасць гэтага вiду: патрывожаныя птушаняты У. абараняюцца тым, што выпускаюць на патэнцыяльнага ворага струменi сапраўды вельмi смуроднай вадкасцi. На гэтай асаблiвасцi грунтуюцца ўсе мiфалагiчныя матывы пра У. У. нiбыта звязаны з нячыстай сiлай, i небяспечна сялiцца там, дзе ён гнездзiцца, бо гэта звычайна i месца гаспадарання лесуна, чорта. Крык У. «расшыфроўваецца» як папярэджанне чалавеку: «Худа тут, худа тут!» Сярод птушак У. лiчыцца iншародцам, чужаземцам, як гэта бывае i сярод людзей (жыды, цыганы, татары i iнш.). У некаторых паданнях гаворыцца, што гэтую птушку прывезлi з сабой яўрэi, што спеў У. нагадвае гучанне яўрэйскай мовы або сцверджанне «Юдюд!» значыць, яўрэй. У палякаў, беларусаў, украiнцаў У. называлi «жыдоўскай зязюляй», «жыдоўскiм удодам», «маскоўскай зязюляй». З У. звязваюцца розныя прыкме- ты i варожбы. На Пiншчыне прылёт У. (як i шэрагу iншых птушак) з выраю азначае пачатак вясны. У iншых мясцiнах з прылётам У. пачынаюць гукаць вясну альбо змяняюць работу з зiмняй на веснавую, пра што нагадвае iм спеў У.: «Давай, давай кудэлькi под люд!» (пара канчаць прасцi). Спеў У. расшыфроўваюць i як указанне на пару сеяць боб: «Удод, сей боб!» або як прадвесце дажджу. Пачуўшы першы раз увесну спеў У., звярталiся да яго: «Прусы, прусяняты, // Блошчыцы, блашчаняты, // Просiць удод на сем год // Да сябе на вяселле», што 515 зяўляецца па сутнасцi замовай ад хатнiх казурак, iмкненнем «саслаць» iх на У., падмануць iх прывабнымi абставiнамi удзелам у вяселлi У. Крык У. можа азначаць i благiя весткi: мароз, дождж, нават смерць у доме. На беларускаўкраiнскiм пагранiччы спеў У. пераказваюць словамi: «Уду дудуду! Я сам не пайду i жонку не пашлю, бо жонка старая, а дзецi малыя». На Тураўшчыне дзеці пасля купання, скачучы на адной назе, прыгаворвалі: «Удоду, удоду, вулі з вуха воду».

На сайте Армянский фольклор вы найдете информацию об армянской культуре, фольклоре, традициях.