Интересные ссылки
выкуп авто с выездом

Удава

Жанчына, якая страцiла мужа, жыве адна i праз тое набыла ў традыцыйнай культуры асаблiвы рытуальны і знакавы статус. Своеасаблiвым «развязваннем» былога шлюбу i намерання яшчэ раз выйсцi замуж станавiлiся дзеяннi У., калi яна не зашпiльвала мужунябожчыку каўнер i не навязвала пояса. Калi той па смерцi «хадзiў» (гл. Непрытомнікі), самым надзейным абярэгам станавiлася iнсцэнiроўка новага вяселля, часцей iнцэстуальнага (гл. Iнцэст). У беларускiх варыянтах гэта паведамленнi пра намер У. выйсцi за сына або аб вяселлi сына i дачкi. Стан У. супрацьпастаўляўся самой iдэi шлюбу удовы не бралi ўдзелу ў вясельных рытуалах. Калi ж яны другi раз збiралiся замуж, то абрадавае ўбранне адрознiвалася ад строю нявестыдзяўчыны: колерам сукенкi, адсутнасцю вянка ды iнш. Значным складнiкам рытуальнага статусу У. становiцца яе абрадавая «чысцiня» адсутнасць полавых Удод дачыненняў. У. як бязгрэшныя жанчыны бралi актыўны ўдзел у пахаваль- ных цырымонiях, iх заўсёды запрашалi абмываць i ўбіраць нябожчыкаў. Падсвядома адчувалася iх асаблiвая блiзкасць да сферы іншага, замагiльнага свету. Асаблiва вылучалася рытуальная роля У. у час аказiянальных экстрэмальных сiтуацый: у час засухi бабыУ. уначы распраналiся дагала, бегалi па вёсцы, затым кралi барану i вешалi камунебудзь на двор; абходзiлi з песнямi вёску, збiралi каноплі, з іх ткалi абыдзённiк i чаплялi на крыж цi царскiя вароты ў царкве. Часта фiксуецца i набыццё У. чарадзейскiх i знахарскiх ведаў. Калі балела рука, навязвалі на нітку дзевяць вузельчыкаў, называючы пры кожным па імю знаёмых удоў, і перавязвалі той ніткай хворую руку. Долю У. прадказвалi патухлая падчас вянчання свечка, хусцiнка, што звалiлася з рук нявесты, сустрэча вя- сельнага поезда з пахавальнай працэсiяй. У былой Магiлёўскай губ. пасля адпраўлення маладых у царкву лiчылi гасцей у двары: iх няпарная колькасць (гл. Няцотнасць) прадракала хуткую смерць жанiха. Падобная актуалiзацыя парнасцi/няпарнасцi наагул вызначальная для матыву ўдовых (параўн.: у варожбах дзяўчаты лiчылi калкi ў плоце са словамi: «Кол, калец, удавец, маладзец»).