Интересные ссылки
выкуп машины с пробегом

Увядзенне ў храм божай мацi

Уводзіны,Ведзяннё,Вядзйн- не, Вадзйнне, Багародзіца (4 снеж- ня н. ст.). У гэты дзень трохгадовая дзева Марыя была ўведзена ў Святая Святых Ерусалiмскага храма i тым самым узвялiчана Богам у знак таго, што яна стане Мацi Iсуса Хрыста. Ма- рыя засталася жыць у храме, дзе на- вучалася закону Божаму i рукадзел- лю. Яна шмат малiлася, чытала Свяшчэннае Пiсанне i прасiла Бога, каб той паслаў чалавецтву Збавiцеля. Звязвалі гэтае свята і са св. Варва- рай (святкавалася 17 снежня н. ст.). Тлумачылі, што свята названа «Ва- дзенне» таму, што калі ворагі хрыс- ціянства мучылі св. Варвару, то вадзілі яе на повадзе і білі. Казалі так- сама, што Вадзенне названа так таму, што «водзяцца ваўкі». Назву афiцыйнага царкоўнага свя- та народ тлумачыў пасвойму: «Бог прыводзiць зiму на зямлю». Як зiма павядзе сябе ў гэты дзень, такая яна, у асноўным, уся будзе. Прадугледж- валася магчымае пацяпленне: «Уве- дзенне разбiваець ледзенне». На Чарнiгаўскiм Палессi дзяўчаты беларускi, кладучыся спаць напя- рэдаднi свята, загадвалi: «Святое Удава Увядзенне, вядзi мяне туды, iдзе мне жыць». I спадзявалiся саснiць хату будучага мужа. На Маладзечаншчы- не «на Багародзiцу» варажылi, нала- маўшы вiшнёвых галiнак i паставiў- шы iх за абраз. Кожная была задумана на пэўнага чалавека. Перад Багатай Куццёю, напярэдаднi старога Новага года, глядзелi: калi галiнка расцвiтала зусiм гэта быў добры знак, калi ж засыхала наадварот. Гэтак вара- жылi не толькi на замужжа, але на- агул на будучы лёс чалавека. «На «Ведзяннё» (як i на Тройцу i Новы год) дзяўчаты збiралiся на iгрышча i кумiлiся: «Ведзяннё каб было ў дзе- вак пiцяннё i едзяннё».