Интересные ссылки
гидроизоляция екатеринбург.

Акно

адзiн з мiфапаэтычных сiм валаў i элементаў жытла. У семанты цы вобраза А. найбольш рэалiзуюцца такiя апазiцыi, як вонкавыунутра ны i бачнынябачны. Суадносiцца з iдэяй уваходу, пранiкальнасцi, сувязi жылля з вонкавым светам. А. звязвае жыллё не проста з астатнiм светам, а са светам касмiчных зяў i працэсаў (з сонцам, месяцам, бакамi свету). Пранiкненне птушак праз А. у дом лiчылася прадвесцем бяды. Тым ча сам праз А. выносiлi памерлых не хрышчоных дзяцей i дарослых ня божчыкаў, якiя памерлi ад «гарачкi». У выпадку смерцi ў доме на А. ставiлi ваду, «каб душа абмылася». Праз А. ажыццяўляецца сiмвалiчная сувязь са светам мёртвых. Лiчылася асаб лiва небяспечным пакiдаць вокны адчыненымi i не перахрышчанымi нанач, таму што праз iх могуць тады ўвайсцi нябожчыкi i нячысцiкi i за душыць спячых. А. лiчылася свое асаблiвым вокам дома (окъно «вока»). Праз А. ажыццяўляецца кантакт прадстаўнiкоў розных светаў (напэў на, гэтым трэба тлумачыць абмен пажаданнямi i дарункамi памiж валачобнiкамi i гаспадаром хаты). У легендах пра камянiкраўцы пад крэслiваецца, што матэрыял для па шыву адзення перадавалi змею краўцу праз А., праз А. таксама атрымлiвалi гатовыя вырабы. У ва лачобных песнях часам сустракаюц ца словы: «Наш дар невялiк, дзвярмi не ходзiць, // Праз акно шые». Ежа, якая падаецца ў вакно, заўсёды мае сакральнае значэнне. Раней быў пашыраны звычай мець у хаце тры акны «ў iмя святой Трой цы», а большая колькасць вокнаў рабiлася толькi ў выключных выпад ках, i то з бласлаўлення святара i да зволу вясковага сходу. Вокны сталі рабіць даволі позна, i iх зяўленне суправаджалася пэўным псiхалагiчным дыскамфортам ад адкрытасцi дома вонкавай небяспе цы. Разам з тым А.вока звязана ў касмiчным плане з другiм вокам з сонцам, абодва яны зяўляюцца нось бiтамi святла, i таму нярэдка на ва конных лiштвах сустракаюцца выя вы сонца. Ва ўсходнеславянскiх тэкстах пра Усяслава i ВольгуВолха падаецца, што асноўная iнфармацыя, якая прадвызначае развiццё сюжэта, атрымана ля А. Праз А. ажыццяўля юцца i злачынныя планы. А. адна з важных умоў любоўнага спаткання, дэманстрацыi жанчынай сваёй пры вабнасцi (параўн. у казках рытуаль нае сядзенне нявесты каля А., нярэд ка з люстэркам).

Сайт «Русская любовная лирика» - На сайте собраны произведения русской классической поэзии.