Интересные ссылки
Самая актуальная информация химчистка автомобиля в орше здесь.

Тураў

Адзiн са старажытных беларускiх гарадоў, першая згадка аб якiм у «Аповесцi мiнулых гадоў» належыць да 980 г. Летапiсная звестка вельмi сцiслая i паведамляе толькi, што ў горадзе кiраваў князь Тур . Але захавалiся i вусныя паданнi пра засна- ванне горада, якiя былi запiсаны ў пачатку ХХ ст. Менавiта яны паказваюць, што з Т. было звязана шырокае кола мiфалагiчных уяўленняў. Адно з найбольш падрабязных паданняў апавядае, што Тур прыйшоў з войскам у багатыя дзiчынай мясціны i аднойчы заснуў на гары. У сне ён убачыў сябе на паднятым возе, а навокал былi розныя гарады. Тур успрыняў гэта як натхненне на пабудову новага вялiкага горада. 511 Вусныя паданнi пра заснаванне Т. маюць шмат агульных рысаў з паданнямi аб заснаваннi iншых гарадоў, напрыклад Вiльнi. Мы сустракаем аднолькавыя матывы: сон князя Тура на гары падчас палявання, у тым лiку i на тураў (дарэчы, i заснавальнiк Вiльнi князь Гедымiн заснуў на Туравай гары, на якой ён забiў тура); сон выконвае ролю варажбы i акрэслiвае выдатны лёс будучага горада; пад уплывам сну князь намерваецца пабудаваць новы горад. Вусныя паданнi аб Т. нітуюць яго будаўнiцтва з касмалагiчнай карцiнай Сусвету, што ў паганскiя часы часта было звязана са сталiцамi дзяржаваў цi ўладанняў. Вялiкую ролю адыграе шанаванне гораў: сон на гары, горад цi будуецца на гары, цi князь спецыяльна аддае сваёй дружыне загад насыпаць гару. Будаўнiцтва горада на ўзвышшы як бы адпавядае яго ролi вышэйшага сярод астатнiх. Апазiцыяй гары ў касмалогii Т. зяўляецца калодзеж Тур, якi калiсьцi быў выкапаны, паводле падання, самiм князем. Калодзеж мае тры дны: меднае, срэбнае i залатое, а калi залатое дно прарвецца, тады наступiць канец свету i зямля ператворыцца ў суцэльны акiян. Тут Тур, будаўнiк горада, выступае i як заснавальнiк сусветнага парадку, космасу, а будаўнiцтва Т. выступае як бы сiмвалам гэтага парадку. Да гэтага часу канчаткова не высветлена пытанне аб паходжаннi назвы горада Т. Багацце мiфалагiчнага фона вакол горада i яго назвы робiць немагчымым упэўнена даць этымалогiю яго назвы. Часцей за ўсе наву- коўцы выводзяць назву горада ад iмя князя, але яго магчымая легендарнасць (гл. Тур) прымушае ўважлiва разглядаць i iншыя аргументы. Ёсць звесткi аб тым, што раней у межах гоТуркі рада была рака цi пратока, якая ця- пер ужо не iснуе i якая мела назву Тур (адно позняе мясцовае паданне выводзiць гэтую назву ад этнонiма «туркi»). Нельга адкiдваць магчымасць утварэння назвы ад назвы жывёлы тур. Некаторыя даследнікi мяркуюць, што назва Т. першапачаткова адносiлася не да асобнага населенага пункта, а да ўсяго наваколь- нага рэгiёна i толькi потым перайшла i на горад. Вялiкая ўвага, якую мiфалагiчныя паданнi надаюць моманту першапачатковага насыпання гары перад пабудовай самога горада, могуць сведчыць аб сувязi назвы горада i гары. У бела- рускай мiфалогii адзначаецца шана- ванне гор, некаторыя з якiх мелi назву Туравы (параўнайце Тураву гару, якая ўвайшла ў мiф аб заснаваннi Вiльнi). Распаўсюджанасць назваў гор Туравы можа быць звязана i са знешнiм выглядам гары. Слова «турыца», «тур» мела яшчэ адно значэнне спецыяльная вежа для аблогi цi, з вялiкай доляй верагоднасцi, проста вежа. Аб тра- дыцыях пабудовы горада вакол вежы (якую археолагi, дарэчы, свед- чаць i ў Т.) цi нейкага ўмацавання могуць казаць i iншыя назвы: ста- ражытны беларускi горад на р. Нёман Турыйск, замак Туроўля.