Интересные ссылки

Тур

Туры, князьзаснавальнiк (магчыма, легендарны) горада Тураў, пра што апавядае «Аповесць мiнулых гадоў» пад 908 годам: «а Тур трымаў уладу ў Тураве, ад яго i празвалiся тураўцы». Князь Т. адна з найбольш загадкавых постацяў беларускай гiсторыi. Некаторыя даследнікi (У. Н. Тацiшчаў, У. А. Ключэўскi, М. Н. Цiхамiраў) выказвалi думку, што Т. быў варагам, бо ён узгадваецца ў летапiсе разам з Рагвалодам, дзе га- ворка ідзе аб прыходзе апошняга з за мора. У скандынаўскiх мовах iснуе iмя Тур. Падмацаваць гэтую гiпотэзу iншымi аргументамi немагчыма. Шмат даследнікаў (А. А. Шахматаў, М. В. ДоўнарЗапольскi, Д. С. Лi- хачоў) выказвалi думку, што Т. быў этнонiмам тураўцаў, але, мабыць, легендарным. Празрыстая славянская этымалогiя iмя князя можа сведчыць пра тое, што вобраз гэтага князя мае шчыльныя сувязi з мясцовымi мiфалагiчнымi ўяўленнямi. Слова «тур» у старажытнаславянскiх мовах азначала «дзiкi бык». Параўнанне з турам было адным з найбольш пашыраных для ваяроў часоў Кiеўскай Русi. Напрыклад, «Слова пра паход Iгаравы» апiсвае дружыну князя Iгара ў змаганнi як рыкаючых тураў. Вельмi распаўсюджанымi ў лiтаратурнай творчасцi былi параўнаннi ваяўнiчых 510 князёў з гэтым зверам за іхнюю адва- гу ў баі. Так, мы сустракаем у дачыненнi да князёў фразеалагiзмы: «Бой Тур; Яр Тур», а аўтар «Слова пра паход Iгаравы» звяртаецца да князя Усевалада проста «Тур». Такiм чынам, тур быў сiмвалам шалёнай ваяўнiчасцi. Некаторыя даследнікi рабiлi, мабыць, не зусiм абгрунтаваную выснову пра iснаванне асобнага славянскага боства Тура. Тым не менш цiкава, што менавiта ў паўднёваўсходняй Беларусi ў паганскiя часы былi вельмi распаўсюджанымi выявы быкоў. Немагчыма адкiдваць i такi варыянт, што паданне аб вывядзеннi тураўцаў ад iмя iх князя было позняй «народнай этымалогiяй», а на самай справе найменне горада дало iмя легендарнаму князю. А сама назва го- рада (гл. Тураў) пайшла ад нейкай геаграфiчнай цi iншай назвы. Гл. таксама Бык.