Интересные ссылки

Трыццаць братоў

Сюжэт аб 30 братах вельмi папулярны ў беларускiх чарадзейных казках. Галоўную ролю ў казцы адыграе малодшы брат (у некаторых варыянтах ён выступае пад iмёнамi МалМалышок, Палавiнка Iсцiнка ды інш.), якi разам з астатнiмi братамi знойдзены ў птушыным гняздзе (параўн. Ліздзейка). Далей iдуць вядомыя матывы цудоўнага росту героя, яго незвычайнай фiзiчнай сiлы, здабыванне чарадзейнага памочнiка ў выглядзе невялiчкага жарабка. Браты трапляюць на службу да цара, дзе менавiта малодшы брат выконвае цяжкiя даручэннi цара, пры гэтым аберагае астатнiх братоў ад уступлення ў сувязь з 30 дочкамi Бабы Ягi i смерцi пасля гэтага. У вынiку звычайны казачны фiнал пасля смерцi старога цара малодшы брат бярэ шлюб з яго нявестаю i апынаецца на царскiм пасадзе, яго ж браты пераходзяць на службу ўжо да яго. Тэкст беларускай казкi, асаблiва ў поўных варыянтах, ва ўсiх асноўных матывах цалкам адпавядае хецкаму мiфу аб 30 сынах i 30 дочках царыцы Канеса, якi да гэтага часу лічыцца найбольш старажытным зафiкса- ваным тэкстам на iндаеўрапейскай мове. У хетаў гэты мiф звязваюць з увядзеннем некаторых маральных усталяванняў (забарона iнцэсту) i з магчымым падзелам краiны на тэрытарыяльныя адзiнкi пасля стварэння раннехецкай дзяржавы. Падобныя мiфы iснуюць у рымскай, грэцкай ды iншых iндаеўрапейскiх мiфалагiчных традыцыях. Старажытнарымскi матэрыял добра паказвае, што мiфалогiя ў такім разе замацоўвала традыцыйны падзел грамадства на 30 родаў, якiя былi падмуркам першапачатковай дзяржаўнай арганiзацыi. Гэты падзел быў звязаны з адмiнiстратыў- ным, вайсковым, рэлiгiйным i сацы- яльным падзеламі дзяржавы. Ён штучна паўставаў на нейкi час пры пераходзе ад родавага грамадства да першапачатковых дзяржаўных утварэнняў, хутчэй за ўсё ў вынiку заваёвы нейкай тэрыторыi. Ранейшая роццаць братоў давая структура дэфармуецца, яна ўлучае ў сябе новыя роды, часам iншамоўныя, але на падставе палiтычнай роўнасцi (у мiфе гэтая роўнасць азначаецца сваяцкiмi дачыненнямі братэрства). Потым, калi сярод роўных родаў узвышаецца адзiн род, правадыр яго робiцца адзiнаўладным кiраўнiком краiны. Такi 30часткавы падзел грамадства звязаны з узорам касмiчнай светабудовы, перш за ўсё каляндарнай, i лiчыўся свяшчэнным. Выкарыстанне лiчбавага комплексу 30 цi 33 (радзей лiчбаў 27, 29, 31, 31 з паловай) без- умоўна адпавядае колькасцi дзён у лунарным месяцы. Гэты факт можа сведчыць пра iснаванне ў старажытных славянаў месяцавага календара (параўн. 30 сясцёрдзяннiц рускага фальклору). Навукоўцы бачаць рэшткi такога календара ва ўсходнеславянскiм лiчэбнiку «дзевяноста» i ў захаваннi ва ўсходнеславянскiх казках (як i ў латышскай мове) старажытных формаў адлiку «трыдзевяць» (з формай «трыдзесяць» як навацыя). Лiкавы комплекс 30 у казках, фальклоры i ў касмалогii звязаны i можа замяняцца лiчбавымi комплексамi 3, 7, 12, якiя таксама звязаны з каляндарнымi цыкламi. Можна казаць i пра магчымасць iснавання на беларускiх землях i палiтычнага падзелу грамадства на падставе лiкавага комплексу 30. «Хронiка Лiтоўская i Жамойцкая» ў дачыненнi да 60ых гадоў XII1 ст. узгадвае пра кiраванне ў Полацку падчас адсутнасцi князя рады з 30 старэйшынаў. Iснаванне гэткай адмiнiстрацыйнай сiстэмы можа тлумачыць, чаму чарадзейная казка аб 30 братах пашырана менавiта на беларускiх землях, а астатнiя ўсходнеславянскiя рэгiёны амаль не ведаюць яе. Такую ж сувязь можна бачыць у Ноўгарадзе: 300 «залатых паясоў» горада, якiя, магчыма, i складалi веча, i папулярнасць матыву 30 у былiнах ноўгарад- скага цыкла.