Интересные ссылки
медицина наркология

Трыпутнiк

Лекавая раслiна, якой шырока карысталiся ў народнай медыцыне супроць запаленчых абяў, нарываў, пры пашкоджаннях скуры, хваробах ног. Гэтая моцная раслiна з разасланымi па зямлi лiсцямi расце ўздоўж дарог, на сцежках, вытрымлi- ваючы неаднаразовае таптанне па ёй. Сама назва «трыпутнiк» гаворыць пра тое, што выводзiцца яна з матыву трох пуцейдарожак, вядомага ў казках, баладах i iнш. Т. гэта ваяр, што застаўся адзiн з усяго войска, трапiў на расстайныя дарогi (тры дарожкi), адна з якiх золатам выбiта, другая срэбрам, трэцяя «следам вытаптаная, слёзкамi вылiтая» (да бацькоў, да роду, да жонкi). Ваяр зразумеў, што абраная iм дарожка да жонкi не прынясе радасцi (жонка можа быць паланёная, звезеная, нездарма ж дарога вылiта слязьмi). Тады ён просiць шаблю зняць яму галаву з плеч, зялёныя кусты пашумець па iм, шэрую зязюлю пакуваць па iм. На месцы яго гiбелi вырасла трава, трывалая, гаю- чая, спачувальная да людзей, iх болю. Т. выкарыстоўвалi пры варажбе. Калi дзяўчына хацела ведаць, з якога боку зявiцца яе суджаны, яна павiнна была пайсцi на крыжавыя дарогi (гл. Ростані) апоўначы голая з расплеценай касой, легчы на зямлю i, не датыкаючыся рукамi, толькi зубамi вырваць Т. (цяжкае заданне!) i тады слухаць: з якога боку пачуецца якi гук (сабачы брэх, iржанне каня, скрып калодзежа i да т. п.), з таго боку прыбудуць сваты, прыедзе да яе суджаны. Т. выкарыстоўваўся і як засцерагальны сродак ад удару перуна. Падчас навальніцы трэба было падкурваць у хаце асвечаным Т.