Интересные ссылки

Трынаццаць

У культурах шматлікіх народаў свету лічыцца самым нешчаслівым лікам. Генеалагічныя карані яго сягаюць у старажытную паганскую традыцыю. Скандынаўская легенда сведчыць, што ў мястэчку Вальгале багі сабраліся на вялікі святочны баль. Было іх дванаццаць. Праз нейкі час, калі свята было ў самым разгары, да іх завітаў няпрошаны госць, бог сваркі і разладу Локі. Гасцей стала 13. Апошні госць неўзабаве зрабіў сваю справу: гулянка скончылася агульным непаразуменнем, бойкай, у выніку якой загінуў улюбёнец багоў Бальдр. У хрысціянскай традыцыі гэтая легенда была абноўленая, але канцоўка сюжэта практычна не змянілася. На Тайнай Вячэры Хрыста з нагоды юдэйскай Пасхі было таксама трынаццаць асобаў. Адзін з апосталаў Збавіцеля Юда здрадзіў і выдаў Iсуса Хрыста. Гэта адбылося ў сераду, у пятніцу Сына Божага ўкрыжавалі. З гэтай нагоды праваслаўныя хрысціяне ў сераду і пятніцу прытрымліваюцца посту. А з тых далёкіх часоў жыве па ўсёй Еўропе нядобрае павере: ніколі не садзіць за стол 13 гасцей, нехта з іх абавязкова памрэ (загіне) на працягу гэтага года. А самымі нешчаслівымі ў годзе зяўляюцца тыя дні, калі 13ы дзень прыпадае на пятніцу. Процістаянне ліку Т. гарманічнаму ліку дванаццаць успрымаецца як процістаянне Творцы Сусвету і Дябла, дабра і зла, мужчынскага і жаночага пачаткаў. Дябал пастаянна імкнецца парушыць усталяваную гармонію, хітра спакушаючы чалавека на розныя асацыяльныя ўчынкі. У яго ёсць свае памочнікі, якія ўтвараюць «чортаў тузін», процістаяць якому можа толькі жанчына.