Интересные ссылки

Тры сястры

Адна з народных назваў сузоря Арыёна. Назва матываваная характэрнай канфігурацыяй з трох зорачак т. зв. «пояса Арыёна». Паданняў ці міфаў, якія тлумачылі б гэтую назву, не захавалася. Хаця ў казках, замовах і некаторых іншых фальклорных жанрах вобраз Т. с. вельмі папулярны. Асабліва гэта датычыць замоваў. Прыгадайма таксама і вобраз трох доляў у адным з беларускіх паданняў (гл. Доля).