Интересные ссылки

Трыглаў

Косбр, Косы, Матавнла, Чэпіга, адна з беларускіх народных назваў сузоря Арыёна, дакладней, той яго часткі, якая ўтвараецца трыма размешчанымі ў адзін шэраг, не вельмі яркімі зорачкамі так званага «пояса Арыёна». Разам з Пляядамі (Валасажар, Вісажар, Сіта) і Вялікай Мядзведзіцай (Воз, Вялікі Воз, Чаша) выкарыстоўвалася для вызначэння пары сутак, пераважна ў зімовы час («Лёг спаць, калі Косар не ўсходзіў, а ўстаў, калі Косар быў насупраць Фёдаравага гумна»), паколькі менавіта зімой гэтае сузоре найвышэй уздымаецца над небакраем і зяўляецца самым характэрным сузорем зімовага зоркавага неба. Звычайна назва Т. к. тлумачыцца ў сувязі з евангелічным сюжэтам пакланення валхвоў народжанаму Збавіцелю. Гэткую ж назву мае ў Беларусі і пярэдадзень Вадохрышча завяршэння ўсіх калядных святкаванняў. Блізкія найменні мае гэтая частка сузоря Арыёна і ў палякаў: Gwiazdy Trzech Krуli, Trzej Krуlowie. Гл. таксама Касары.