Интересные ссылки

Тры

Лік (міфарытуальны сімвал), якi фiгуруе ў многiх архаiчных абрадах. Так, маладых у доме нявесты i жанiха вакол стала абводзяць Т. разы. Перад адпраўкай вяселля мацi жанiха бярэ калачы, асвечаную ваду i Т. разы абыходзiць вакол вазка. Пры прыходзе маладой у дом мужа свякроўка падстрыгае маладую i на галаву ёй кладзе Т. пасмачкi лёну. У Рэчыцкiм павеце на Благавешчанне дзяўчаты збiралiся на ўзгорак у канцы вёскi i пелi Т. песнi, якiя суправаджалiся гульнямi. На свята Саракi ў многiх мясцiнах хлопчыкi неапранутымi тройчы абягалi хату. Яшчэ ў пачатку XIX ст. на Полаччыне на Дзмiтраўскую суботу (на Дзяды) стол ставiлi на сярэдзiну хаты i ўся сямя з прыпевамi «Шаўры, гаўры, сам прыбывай дзе к нам» на ка- ленях абпаўзалi вакол стала Т. разы, а потым садзiлiся за стол. Пазней на Дзяды ўжо толькi гаспадар Т. разы са свечкай абыходзiў стол перад вячэрай. Гл. таксама Няцотнасць.