Интересные ссылки

Ткацтва

Выраб тканiны на варштаце або на спецыяльных прыстасаваннях. Вядома з эпохi неалiту. Т. занятак жанчын. Мужчынам дазвалялася толькi наладжваць кросны. Дзяўчынак вучылі ткаць з 78 гадоў. Працэс вырабу тканiны расцягваўся амаль на год. Трэба было паспець выткаць да Вялiкадня. Працэсу Т. папярэднiчала вырошчванне лёну або стрыжка авечак i часанне воўны, затым прадзенне нiцi, снаванне, наладжванне кроснаў ды iнш. Усе гэтыя працы суправаджалiся шэрагам ма- гiчных дзеянняў, прыкметаў, прыпевак. Так, семя iльну на поле неслi ў чыстым абрусе (як сiмвал чыстага лёну), а пры сяўбе прыгаворвалi: «Светлы дзень як вакно, радзiся добрае валакно!» Пралі звычайна зiмой. Старыя кабеты ў пятнiцу не пралi (каб вялася жывёла). У гэты дзень звычайна звiвалi ў клубок тое, што было выпрадзена за тыдзень. Забаранялася прасцi па вечарах у мiжкалядныя днi (памiж 25 снежня i 6 студзеня), бо яны лiчылiся святымi. З прыходам вясны пачыналася снаван- не, з якiм звязана асаблiва шмат магiчных дзеянняў. Адразу ж пасля завяршэння працы аснову здымалi са сцяны. Пакiдаць яе на ноч на сцяне забаранялася гэта аберагала людзей ад смерцi, маладых жанчын ад нараджэння нямога дзiцяцi, хатнюю жывёлу ад ваўкоў i ад цяжкiх родаў. Найлепшым днём для снавання лiчылася пятнiца (жаночы дзень), а таксама ўвесь Масленкавы тыдзень. У некаторых мясцiнах забаранялася снаваць у суботу (суботнi дзень звязаны з культам продкаў). Часам заба- рона датычыла толькi маладых жан- чын або толькi цяжарных (в. Хойнiкi Хойнiцкага рна). Забаранялася сна- ваць на Дзяды, на Благавешчанне, у дзень Св. Варвары, Св. Ганны ды iнш. Пры снаваннi вялiкая ўвага аддавалася рытуальнай чысцiнi выканаўцы. Са сплеценай асновай рабiўся шэраг магiчных рытуалаў, накiраваных на забеспячэнне будучага ўраджаю лёну i поспеху ў далейшай працы (садзiлiся на аснову, бiлi асно- вай аб сцяну ды iнш.). Забаранялася пераступаць праз аснову, праходзiць пад развешанай асновай. Аснову з дому ў дом пераносiлi толькi пасля заходу Сонца. Калi перавозiлi кросны, на iх вешалi замок. Сплеценыя крос- ны неслi з дому ў дом толькi загорнутымi, каб нiхто iх не бачыў i не сурочыў. Уменне ткаць лiчылася адной з неабходных рысаў нявесты. У многiх народаў фiгуруе вобраз дзяўчыны ткаллi. У беларускiх вясельных песнях жанiх звычайна па прыездзе застае нявесту за Т. Прыстасаваннi ткацкай вытвор- часцi таксама адыгрывалi ў многiх выпадках магiчную ролю. Напрыклад, на Пружаншчыне пры першым выгане жывёлы ў поле ў час выхаду яе з хлява цi з варотаў двара пад ногi падкладвалi асобныя складовыя часткi ткацкага варштату (каб жывёла вярталася дадому). У в. Белая Дуброва Касцюковiцкага рна пры выгане коней пад парог падкладвалi нiты i замок (абярэг ад ваўкоў). Лiчылася, што калi карова пераступiць праз нiты, то яе не сурочаць.

Глухов Сергей - поэт, лирик. Биография автора, архив стихов и рассказов.