Интересные ссылки
ютуб танец на конкурсе

Акопiрнас

зыначанае ў беларускім асяроддзі імя вярхоўнага бога старажытных прусаў Акапірмса (з прус. uka + pirms «з усіх першы»). Вядомы з аповеду са збору I. Бары чэўскага, пазначанага ім як «чарна рускі». Аднак амаль ніякіх дэталяў да вобразу А. гэты аповед не дае, ап рача адной вельмі істотнай - А. быў родным братам Жалгіуна-Каралюса, вужынага караля. Апошняму была падуладная ніжняя, зямная сфера. Даследнікі прускай міфалогіі адзначаюць, што Акапірмс выкон ваў тую ж ролю, што і ўсходнебал тыцкі Дзіевас, магчыма, тэафорнае імя Акапірмс і было эпіклезай яго за ходнебалтыцкага адпаведніка Дэйвса. Прынамсі, за гэта можа сведчыць і пара «багоў» у адным літоўскім касмаганічным паданні, адзін з якіх там названы pirmasis dievas «першы бог», а другі antrasis dievas «другі бог», пры гэ тым «першы» быў старэйшым і ма гутнейшым за «другога». Акапірмсу была найперш падуладная верхняя, нябесная сфера (ён «бог неба і зо рак»). Так што абодва браты ў на шым паданні сваім крэўным сваяц твам нібы сімвалізуюць адзінства вертыкальнай структуры свету.