Интересные ссылки

Твар

Від, частка цела чалавека, яго своеасаблівая «візітная картка», якая дае рознабаковую інфармацыю пра асобу: яе настрой, эмоцыі, здароўе і да т. п. Сімволіка Т. у многім судачыняецца з сімволікай галавы, з той толькі розніцай, што Т. заўсёды адкрыты, бачны, пярэдні, светлы (параўн. хаванне валасоў ці значэнне патыліцы). Сістэма ўяўленняў пра Т. уключае і прыватныя блокі веранняў, звязаных з яго часткамі вачыма, носам, ілбом і г. д. Аднак ва ўсіх вы- падках захоўвае значэнне знаходжанне Т. уверсе і спераду, што сцвярджае пазітыў яго семантыкі. Т. у народных уяўленнях звязваецца са святлом, жыццём, небам і нават Богам. Разам з тым рознага роду правілы нярэдка маюць грунтам ар- хаічныя разуменні паверхні зямлі як яе «твару», прыкладам таму забарона кідаць свае валасы на зямлю, іначай на тым свеце па Т. будуць поў- заць вошы, параўн. таксама рускі выраз «стереть с лица земли». У іншых рытуальных прадпісаннях актуальнай стаецца антытэза «верх ніз» і яе прыватныя рэалізацыі: «Т. азадак», «Т.след»: «калі хто плюне ў твар чалавеку, яму кажуць плюнь на свой след тады той страціць розум ці ў кожным разе захварэе».