Интересные ссылки

Таўкач

У традыцыйнай культуры адназначна рэпрэзентуе хлопца, мужчыну. У вясельным комплексе Т. ставiлi «нячэснай» нявесце замест жанiха, а тая дзяўчына, якая адмовiла сватам, але захацела вярнуць iх, выносiла Т. да парога. Нельга не пры- гадаць i вясельнага рытуалу «жанiцьбы ступы з таўкачом», калi на ноч гасцямжанчынам у пасцель падкладвалi Т., а мужчынам уцягвалi сту- пу. У Нараўлянскiм рне быў запiсаны аповед пра тое, як пан, каб зняславiць дзяўчыну, што адмовiлася стаць яго каханкай, «пажанiў» яе з Т. Выразныя магiчныя захады выступаюць у дзявочых перадшлюбных рытуалах: калi доўга не прыязджалi сваты, адна з дзяўчат сядала на Т. i казала: «Зазываю к тоўкачу, тоўкач кажа не хочу» (Драгiчынскi рн). Аналагiчнае таму выкарыстанне Т. у земляробчай магii з яго дапамогай садзiлi агуркi, клалi Т. ля морквы. Наданне Т. магiчнай сiлы, якая адна толькi i здольная адолець Бабу Ягу, чараўнiцу, абумоўлiваецца разуменнем гэтай хатняй прылады як сiмвала патэнцыi жыцця, як яскравага фалiчнага сiмвала. Адметна i тое, што ў больш архаiчных варыянтах Баба Яга сама карыстаецца таўкачамi цi мае iх замест ног (параўн. «ходзiць як ведзьма на таўкачах»). Баба Яга, якая ўвасабляе сабой смерць i адначасова яе пераадоленне, якраз i магла карыстацца такiм глыбока амбiвалентным сiмвалам Т., якi распачынаў новае жыццё, адно правёўшы героя праз смерць. З дадзенай прыладай працы звязаны і пашыраны на Беларусі ў розных варыянтах танец «Таўкачыкі». Найбольш стары варыянт танца палягаў у тым, што выканаўца прытупваў, падскокваў, уставаў на рукі, вы- рабляў іншыя па, трымаючы ў руках два Т. або кіі і імітуючы імі працоўны працэс аббівання і таўчэння зерня. Пры гэтым ён спяваў такую, напрыклад, прыпеўку: «Таўкачыкі, таўч цеся, // Багатыя, жаніцеся. // А бедныята дзе будуць, // Калі хлеба раздабудуць?» Iснаваў і парны варыянт танца, у якім танцоры падскоквалі праз два, пакладзеныя крыжнакрыж, кіі. Танец, відавочна, меў эратычнашлюбную і прадукавальную сімволіку.

«СерНа» - современная новелла: новеллы современных авторов и классические произведения широко известных писателей.