Интересные ссылки

Татары

Цюркскi народ, якi згадваецца ў беларускiм фальклоры. На Беларусi зявiлiся ў XIV ст. Вялiкiя князi (Вiтаўт ды iнш.) запрашалi Т. з Залатой Арды i Крыма для вайсковай службы i выкарыстоўвалi iх у барацьбе з Тэўтонскiм ордэнам. Таксама вя- домы татарскiя набегi з поўдня на тэ- рыторыю Беларусi. У 1506 годзе князь Мiхаiл Глiнскi спынiў гэтыя набегi i разбiў Т. на рацэ Лань блізу Клецка. Т. на Беларусi страцiлi мову i засвоiлi беларускую. На беларускай мове арабскiм пiсьмом яны стварылі шэраг лiтаратурных помнiкаў. У XVIXVIII стст. Т. жылi кампактна ў г. п. Мiр Карэлiцкага, г. п. Смiлавiчы Чэрвеньскага рнаў, г. п. Узда, Капыль, Клецк, у гарадах Навагрудак, Мiнск ды iнш. У беларускiм фальклоры i мiкратапанiмiцы захаваўся вобраз татарына як ворага. Пра «Татарскi брод» у в.Малькавiчы Ганцавiцкага рна iснуе паданне. Была некалi вайна з татарамi, i татары адступалi. Яны iшлi праз сяло, i iх было так многа, што вытапталi брод. З тых часоў i стаў «Татарскi брод». Адна з ускраiн вёскi КажанГарадок завецца Майдан, бо тут калiсьцi стаяла татарская коннiца. Вядомы назвы Татарскае поле (в. То- неж Лельчыцкага рна), Татарскi каў- доб, або Татарская каўдобiна (в. Аба- кумаў Лоеўскага рна). Пра лес Татарванка ў наваколлi в. Жыцiн Асiповiцкага рна існуе паданне, што ў ім селянiн забiў татарскага воiна, а гэта была жанчынататарка, якая пераапранулася ў мужчынскае адзенне. Пра адну з мясцовасцяў Татарка апавядаецца, што там у лесе жыла татарка, разбойнiцаведзьма. Яна забiвала людзей, якiя праязджалi праз лес. Але адзiн жаўнер забiў ведзьму, i яна разлiлася смалой. З Т. часта звязваюцца назвы рэшт- каў старажытных умацаваных паселiш- чаў i пахаванняў. Ёсць назвы гарадзiшчаў Татарская гара, назвы курганоў Татарскiя курганы, Татарскiя магiлы, сярэднявечных могiльнiкаў Татарнiк, Татарскае кладавiшча. Адзiн з кур- ганных могiльнiкаў на Сенненшчыне народ звязвае з Т. белымi фараонамi.

Современная литература различных жанров. Ежемесячный электронный журнал <<Точка ZRения>>