Интересные ссылки

Сястра

Кожная з дачок у дачыненні да iншых дзяцей гэтых жа бацькоў. Часта называецца ў песнях («Што сяляначкi пралi, што мяшчаначкi ткалi, белыя лебедзi на моры бялiлi, а сястрыцы ў куфар залажылi»), паданнях пра заснаванне вёсак i гарадоў. С. выконвала пэўныя рытуалы ў вясельным абрадзе. У Барысаўскiм павеце, калi жанiх збiраўся ехаць да нявесты, то хросная мацi крыху стрыгла яму валасы, а С. падпальвала iх васковай свечкай. Малодшая С. нявесты (швачка) прышывала чырвоную стужку да шапкi жанiха, надзявала яе на галаву i спявала. Жанiх з дружкамi выкупляў у яе шапку. Швачка таргавалася з iмi за тое, што прышыла стужку. У Асiповiцкiм рне на вяселлі маладога ўвесь час суправаджала яго родная С. (або нават дзве сястры). Калi не было С., то яе абавязкова замяняла iншая дзяўчына.