Интересные ссылки
купить мебель набором . фасад из дагестанского камня

Сякера

Востры металёвы прадмет, правобразам якога была каменная С. У час работы ад яе маглi адлятаць iскры, што i дазволiла далучыць С. да зброi магутнага бога Перуна, якому падпарадкоўвалася iскра нябесная маланка. Як заўважае У. I. Коваль, Пярун асэнсоўваўся як добры, «свой» бог, што спрыяе ўраджаю. I таму за сякерай як атрыбутам Перуна замацавалiся ўстойлiвыя мiфалагiчныя асацыяцыi, звязаныя з ахоўнай магiяй, з забеспячэннем ураджаю, з абаронай ад нячыстай сiлы. Выкарыстанне С. у народнай медыцыне грунтавалася як на iмiтатыўных метафарах кшталту «засекчы хваробу», так i на семантыцы нябеснай, вогненнай прыроды гэтай прылады: С. клалi ў галаву хвораму на гарачку, з яе дапамогай вылечвалi малакроўе i мацічныя крывацечы. Акрамя таго, С. надзялялася ў народным успрыманнi здольнасцю прымаць, забiраць у сябе адмоўныя ўласцiвасцi, адначасова перадаючы чалавеку, жывёле, рэчы сваю «жалезнасць», трываласць. Усё гэта забяспечвала надзейныя абарончыя ўласцiвасцi С.: з ёю абыходзiлi статак, клалi пад ложак маладым, крэслілі ёю кола ў час абворвання вёскi пры эпiдэмiях.

Наши партнеры
изготовление зимних садов анкер гайка двухраспорный