Интересные ссылки

Сыр

Адзiн з сакралiзаваных прадук- таў харчавання. Яшчэ ва «Уставе князя Яраслава о церковных судах»ад- значалася: «Аще про девку сыр краян будет, за сыр гривну, а за срам еи 3 гривны, а что потеряно, а то еи заплатить, а митрополиту 6 гривен, а князь казнит». Пакаранне за дзеяннi з С. ва «Уставе» згадваюцца сярод iншых артыкулаў, звязаных з бараць- бой супраць паганства i парушэнняў нормаў хрысцiянскай маралi. У бела- рускiм фальклоры распаўсюджана ўяўленне пра сувязь С. з нараджэннем дзiцяцi, асаблiва сына. С. пэўным чынам асацыюецца з плоднасцю, а таксама з маладым мужчынам. Вядомы вясельны звычай, калi пасля першай шлюбнай ночы бацькi маладой, якая да вяселля захавала цнатлiвасць, клалi маладому за пазуху С., загорнуты ў хусцiнку. С. неаднаразова згадваецца ў песнях, звязаных з гуканнем вясны, прычым паралельна ўспамiнаюцца воран, якi «крача сыру хоча», i дзяўчына, якая плача, жадаючы мець сына. Даследнікi сусветнай мiфалогii адзначаюць, што воран часта фiгуруе як прадстаўнiк божышча, які забяспечвае зачацце. С. быў абавязковым пачастункам на Ляльнiк (22 красавiка ст. ст.), прысвечаны багiнi Лёлi, i на дзень святога Юря (23 красавiка ст. ст.). С. разам з iншымi прадуктамi сiмвалiзаваў дары вясны, урадлiвасць, будучы ўраджай. На Русальным тыднi прыносiлi на берагi рэк ахвяраваннi ў выглядзе С. Тых жанчын, якiя на Купалле кiдалi ў сажалку С. для жабаў, лiчылi ведзь- мамi. Пра белы С. неаднаразова гаворыцца ў купальскiх песнях, Купала вячэрае «белым сырам». Найбольш С. у абраднасцi звязаны з днём святых Пятра i Паўла, што зафiксавана ў прымаўцы: «Чакай Пятра сыр зясi!» Да гэтага дня прынята абавязкова рабiць С. У царкоўных павучаннях першых стагоддзяў пасля прыняцця ўсходнiмi славянамi хрысцiянства паведамлялася, што на Раство Багародзiцы (г. зн. 8 верасня) «ставяще трапезу крупичьными хлебы и сыры и черпала наполняюще вина добровоньного» У «Вопрошании Кириковом» (XII ст.) утрымлiвалася пытанне да епiскапа: «Аще се Роду и рожанице крають хлеба и сыры и мед?» Ушанаванне С. у абрадах узнiкла не раней за развіццё жывёлагадоўлi, г. зн. не раней неалiту. С. быў адным з абрадавых элементаў iнiцыяцый дзяўчат i сiмвалiзаваў зараджэнне новага жыцця (адсюль i значэнне С. як малодзiва цi малака пасля родаў). С. таксама звязваўся са зменай сямейнаўзроставага статусу дзяўчыны. Пазней С. мог служыць сiмвалам цнатлiвасцi, дзявоцтва, а ў перыяд пасля прыняцця хрысцiянства яго абрадавае «раскройванне» магло разглядацца як парушэнне нормаў маралi, замах на гонар i годнасць дзяўчыны. У той жа час С. у некаторых выпадках лiчыўся пасярэднiкам памiж жывымi i нябожчыкамi.