Интересные ссылки

Сцень

Цень, як след і люстэркавы адбітак (гл. Люстэрка), паводле тра- дыцыйных уяўленняў, свайго роду двайнік усякай цялеснай існасці, які можа ад яе аддзяляцца, саступаць сваё месца іншай падобнага роду існасці, быць скрадзеным злымі чараўнікамі або страчаным у выніку кантактаў з нячыстай сілай. У жывых істотаў гэта нешта сярэдняе паміж душой і фізічным целам, што спадкуе пэўныя асаблівасці і таго і другога, але другога, відавочна, у большай ступені. (Што да сувязі душы і С., параўн. антычныя ўяўленні пра Аід як пра царства С.) На Беларусі даўней існа- вала павере, што тыя, хто запрадаў сваю душу чорту, не маюць С. Дзеля ўласцівай С. рухомасці ў нячысціка і ў некаторых моцных чараўнікоў могуць быць цэлыя «калекцыі» скрадзеных або атрыманых за выкуп С. розных жывых істотаў. Уяўленне пра здольнасць С. існаваць адасоблена ад яе носьбіта адбілася і ў казачным эпа- се. Так, у казцы «Дзікі Бурма» апавядаецца: «А над морам стаяла сасонка. Дак сонца на заходзе, сцень на вадзе балшушчы! Дак яго сабіраюць да ў бочкі ллюць. Вот леў як кінецца ў мора, да ваяваўваяваў карэннем, паленнем узмуціў гэту ваду, не відна сцені стала». Калі чалавек пазбаўляецца сваёй С. або замест сваёй атрымае чыюсьці чужую, ён пачынае цяжка хварэць «на сцень». Хвароба характарызуецца трызненнямі і мроеннямі, што хворы «аж на сцяну дзярэцца». Iншыя сімптомы: «ходзіш як сонны і прама ў ваччу становіцца». Тлумачылі гэтую хваробу і як боязь уласнага С. (параўн. «ён ад уласнага ценю бегае» пра надта палахлівага чалавека). Цалкам адпаведны хваробе і спосаб яе лячэн- ня. У сонечны дзень хворага клалі ніцма на шырокую дошку і вуглем акрэслівалі абрысы яго С. або абпілоўвалі дошку па гэтых абрысах. Гэтую дошку затым тапілі ў крыніцы са словамі «каб ты не варачалася, каб ты ўтапілася» або спальвалі ў печы. У сонечны дзень спальвалі салому на С. хворага. Клалі хворага крыжам на кажусе, рабілі выкрайку і абкурвалі яе пас- вянцоным здрыжнікам. Замовы ад С. былі тыя ж самыя, што і ад ляку (спу- ду). Захварэць можна было і ступіўшы на С. благога чалавека або калі хто нейкім чынам зганьбіць чужую С. С., як і след, маглі выкарыстоўвацца для шкаданоснай або любоўнай магіі.