Интересные ссылки

Суток

Крыніц, ручаёў, рэк, месца, якое выкарыстоўваецца ў народнай традыцыі як неабходная ўмова дзеля правядзення шэрагу аперацый лекавай (ачышчальнай) магіі. Уяўленні аб цеснай узаемасувязі малака і вады ў кантэксце ідэі «памнажэння», «павелічэння» апошняй на С.к. ляжалі ў аснове знахарскіх практык, скіраваных на абарону кароў ад чарадзеяў і павелічэнне іх «малочнасці» (удойнасці). Дзеля таго каб каровы былі малочнымі, трэба было ў Чысты чацвер да заходу Сонца узяць ваду на С. к. і вымыць ёю вымя і цыцкі жывёлы, прыказваючы: «Як ета вада прыбуваіць, штоб так малако прыбувала ў кароў» (Віцебскі пав.). У замове «Ад злога чаравання» (Нараўлянскі рн) падобная парада ўкладзена ў вусны Божай Маці падчас дыялогу з гаспадыняй пацярпелай каровы: «I гані яе, дзе наўкрыж рэчкі ідуць. Там ты яе напувай, шоб мала- ко прыбывала». Семантычная набліжанасць С. к. да ростаняў як «пачатковага», «ну- лявога» пункта прасторы выяўляец- ца ў падабенстве магічных аперацый, якія праводзіліся каля іх: «Ад сухотніка з двох калодзяжаў, з трэція рэчкі вады зліць, па зарах бяручы, і тры дні на печы дзяржаць. I ўзліць на дварэ, на сутоках, на галаву раздзетаму, і там і чарапок кінуць і сарочку і ісці ня зіраючысь» (Гомельскі пав.). Паводле інфармацыі А. Шлюбскага, найбольш моцныя знахары Віцебшчыны ваду для замоў ад усялякіх хваробаў бралі менавіта на С. к., што, магчыма, тлумачыцца архаічнымі ўяўленнямі аб крыніцах з «жывой» і «мёртвай» вадой, спалучэнне і выкарыстанне якой у лекавых мэтах і словамі давала «смерць» хворага і «нараджэнне» здаровага чалавека.