Интересные ссылки

Талака

Шанаваная па ўсёй Беларусi апякунка жнiва i ўрадлiвасцi. У яе гонар ладзiлася ўрачыстае радаснае свята падчас уборкi ўраджаю. На дажынках удзельнiкi жнiва кiдалi жэрабі, каму быць Т. Абраннiцу ўпрыгожвалi рознымi кветкамi, у рукi давалi дажынкавы сноп, на галаву надзявалi вянок з доўгiм белым па- крывалам накшталт шаля, i карагод атачаў Т. i скакаў прыпяваючы, пасля чаго, пастаўшы за Т. папарна, iшлi ў дом гаспадара. Той падносiў Т. хлеб соль, кланяўся ў пояс, а яна ўзамен ад- давала гаспадару сноп. Т. бралi пад рукi i саджалi на кут. Пасля заканчэн- ня вячэры карагод з Т. дзякаваў гаспадарам за пачастунак пацалункамi. Т. аддавала свой вянок гаспадару, а пакрывала пакiдала сабе на памяць. Талачэйкi абавязаны былi правесцi Т. да самага яе дома.