Интересные ссылки

Сулука

Верагодна, старажытнае боства шлюбу ў беларусаў. Адзінае вядомае цяпер згадванне С. захавалася ў вясельнай песні, дзе С. адведзена роля непасрэднай злучальніцы шлюбнай пары, тады як персанажы хрысціянскай міфалогіі Бог, Прачыстая Маці, Божы Сын выконваюць дапаможныя дзеянні пры вянчанні: «Ехалі панічы страляючы, // Толькі адзін Аляксейка не страляець. // Быць яму, быць яму ў божым дому, // Дзе сам Бог суды судзіць, // Прачыста матушка перасуджваець, // Сын божы вянец дзяржыць, // Святая Сулука салучаіць». Рэальнасць С. у вясельным абрадзе пацвярджаецца наяўнасцю ў народнай гаворцы спецыяльнага тэрміна для разводу «разлука», і толькі ў гэтым вузкім значэнні (Мядзельскі рн). Язычніцкая аснова шлюбнага дзейства і ўяўленняў, звязаных з ім, праяўляецца ў абрадавых песнях, у якіх святару адводзіцца як бы вонкавая, другарадная роля, а сакральнасць шлюбу надае нешта іншае: «а не поп нас вянчаіць, добрая гадзіна салучаіць». Як піша даследніца вясельных песняў Л. А. Малаш, у вянчанні «большае значэнне надаецца «Сулуцы», «гадзіне», «судзьбе», чым хрысціянскаму таінству. У больш познім варыянце пад уплывам хрысціянскай рэлігіі адбываецца замена язычніцкага боства Сулукі хрысціянскім святым Антоніем: «Ці поп, ці не поп вянчаіць Святы Антоній злучаіць». Такая замена язычніцкіх персана- жаўахоўнікаў і апекуноў пэўных важных для чалавека і роду момантаў хрысціянскімі святымі зяўляецца тыповай для беларускай традыцыйнай культуры, што дазваляе з большай упэўненасцю занатаваць яшчэ адно архаічнае боства Сулуку.