Интересные ссылки

Субота

Шосты дзень тыдня (назва паходзіць ад старажытнаюдэйскага sabbat шабас, канец работы. У юдэяў лічыўся днём адпачынку). Характэрна для Беларусi святкаванне ў С. дзён памяцi продкаў «Дзядоў». С. часта лiчыцца мужчынскім днём у лазні, днём, спрыяльным для адезду ў далёкую дарогу. Распаўсюджана павере, што дзяцей лепш хрысціць у С., а калі ў іншы дзень, то яны пра- жывуць кароткі век. Стаўленне да С. як да дня, звязанага з культам продкаў, паслужыла падставай для ўзнікнення паверя аб тым, што чалавек, які нарадзіўся ў С., можа бачыць духаў сваіх продкаў. У народнай медыцыне С. лічыцца адзіным днём, калі можна лячыць пяніцу. С. падавалася лёгкім днём, бо наперадзе была нядзеля, дзень адпачынку. У гэты дзень звычайна ўсе прыбіралі ў хаце. У С. перад Вялікаднем фарбавалі яйкі. Вядома папярэджанне не пачынаць адказную справу ў С., асабліва вечарам, нічога добрага з гэтага не атрымаецца. З С. звязаны цэлы шэраг абмежа- ванняў. Дзяўчатам перадшлюбнага ўзросту забаранялася снаваць пражу, бо замуж доўга не выйдуць. У С. цяжарныя жанчыны ці жанчыны з груднымі дзецьмі павінны былі пасціцца да заходу Сонца, а вось пасля заходу грэх было штонебудзь рабіць, каб не наклікаць на дзіця калецтвы. Лічыцца, што шлюб напярэдадні памінальнай С. будзе нешчаслівым. Магчыма, таму ў С. не вянчаюць маладых у праваслаўных храмах.