Интересные ссылки

Стэп

Элемент ландшафтавага коду традыцыйнай беларускай мадэлі свету. Да ліку асноўных элементаў гэтага коду належаць лес, поле, С., луг, рака, возера, мора, гара, камень. Усе яны на свой лад структуруюць прастору найперш «гэтага» свету, будучы семантычна вельмі адрознымі. Яны, як правіла, маюць памежныя або медыяльныя функцыі, здзяйсняючы свайго роду «склейку» або розных частак «гэтага» свету, або розных светаў паміжсобку. Аднак семантычны градыент у гэтым кодзе задаецца ў нашых казках парай «лес С.», якія прымаюць на сябе і пэўныя касмалагічныя канатацыі дзеля скарэляванасці з парай «гэты свет» «іншы свет». С. поўная семантычная апазіцыя лесу. Як гэткi, С. часта мае выразныя адмоўныя канатацыi, галоўным чынам дзеля таго, што менавiта там знаходзiцца ўваход у «iншы свет» (казка «Няшчасны Егар»). У чарадзейных казках непасрэдна С. згадваецца не часта, але ў даволі істотных кантэкстах. Часам С. выступае ў аблiччы сваiх сімвалiчных субстытутаў (напрыклад, поля як месца сустрэчы героя з антаганістам). Галоўная прасторавая азнака С. гэта яго знаходжанне ў самым нiзе «гэтага свету». У адрозненне ад лесу як блізкага і ў багата якіх стасунках суаднесенага са сферай «свайго» С. у казках амаль безварункава суаднесены са сферай «чужога»: ён сам знаходзіцца ў «чужой старане». Прастора ў С. мае свае адметныя асаблівасці. Яе вертыкаль, відавочна, уяўляе чыстую бінарную структуру «верх ніз», утвораную толькі дзвюма сферамі небам і зямлёй (казка «Iван Сучкін сын Залатыя пугавіцы»), у адрозненне ад тэрнарнай структуры прасторы лесу. У тэкстах гэтая акалічнасць задаецца яўна (напрыклад: «Ехалі, ехалі, ехалі, ехалі і прыехалі ў такі стэп, што толькі й відна неба ды зямля»). Лес апасродкуе дачыненні Неба (Верху) і Зямлі (Нізу), у С. гэтыя дачыненні беспасярэдныя, што ўласціва, як правіла, раннім фазам касмагенезу, яшчэ блізкім да пачатковага хаатычнага стану. За адсутнасцю медыятараў (дрэваў) вертыкальныя перасоўванні ў С. у накірунку знізу ўверх практычна забароненыя. Затое дазволеныя рухі ў адваротным накірунку: з паверхні зямлі пад зямлю (казка «Няшчасны Егар»). Такім чынам, лес і С., абодва будучы медыяльнымі ланд- шафтавымі элементамі, аказваюцца пры гэтым парознаму прасторава арыентаванымі. У лесе пераважае вертыкальная арыентацыя, тады як у С. гарызантальная. Лес і С. у нашым фальклоры супрацьпастаўленыя і паводле прыкметы напоўненасці/пустэльнасці. Паказальныя абавязковыя азнакі С. у казках: там нічога няма толькі неба ды зямля; там мала пасялянаў; няма ані вёскі, ані вады. На тое ж самае паказвае і часты эпітэт С. «чысты».У ландшафтавым кодзе беларускай традыцыі С., такім чынам, азначае сферу, максімальна набліжаную да «іншага свету» ў яго інфернальным модусе. Гэтая сувязь выяўляецца і ў блізкасці С. да «трох царстваў» меднага, сярэбранага і залатога, якія знаходзяцца ў «іншым свеце» (казка «Сын прададзёны»). С. жа можа фігураваць і як месца пакарання: «нявестку ўзялі да прывязалі да кабылінага хваста і пусцілі ў сцеп» (казка «Сястрабязручка»). Задаваная сімваламі «лесу» і С. по- люснасць ёсць, бадай, адна з найбольш яскравых асаблівасцяў прасто- равай арганізацыі беларускай міфапаэтычнай мадэлі свету.