Интересные ссылки

Ступа

Сiмволiка С., як i таўкача, заснаваная на iх антрапамарфiзацыi, пры якой акцэнтуюцца адпаведныя полавыя прыкметы. С. рэпрэзентуе жанчыну (параўн. у вясельнай песнi: «Тупу, конiкi, тупу, // Прывязлi на двор ступу, // Не ступукалодзiцу, // Не дзеўкумалодзiцу»). Калi да шлю- бу маладая ўжо мела дзiця, яе аб- водзiлi вакол С., а само параўнанне з гэтым прадметам мела характар iнвектывы. Адна С., без таўкача, сiмвалiзавала шлюбную пасiўнасць i таму знайшла рытуальнае выкары танне ў масленкавых звычаях пака- рання нежанатай моладзi на Масленiцу хлопцам, што не жэняцца, прывязвалi С. да нагі i патрабавалi магарыч. С. ёсць неадлучным атрыбутам Бабы Ягi, а на глыбiнным роўнi яна сiмвалiчна эквiвалентная яе славутай хатцы на курынай лапцы. Баба Яга як першапродак кiруе iнiцыяцыяй, i яе С.хатка становiцца i дамавінай, і калыскай адначасова, у якой казач- ны герой перанараджаецца да новага жыцця. Фактычна С. рэпрэзентуе мiфалагему першакрынiцы, зямлi, жанчыны, а накiраванасць на пераход да новага жыцця праз смерць абумовiла выкарыстанне яе ў народ- най медыцыне i ветэрынарыi: у С. таўклi кашулькi хворых дзяцей; калi карова не жавала жвачку, таўклi ў С. лыка з хлебам i соллю i пiхалi ёй у рот; вядомы i звычай «обтаўктi яiчко», калі яйкi перакрыжоўвалi ў С. таўкачом, каб з iх не вылупiлiся калекi. Акрамя таго, мiфалагема перанараджэння («ператаўчы хворага на здаровага») заканамерна судачыняецца з эратычным падтэкстам самога дзеяння.