Интересные ссылки

Стрыга

Мiфічная iстота, чараўнiца, якая турбуе цяжарных i падмяняе маткам дзяцей (параўн. з Лоймаю), падкiдваючы iм замест добрага i тоўстага худое i плаксiвае. Уяўлялася Стрыга худой бледнай жанчынаю высокага росту з распушчанымi валасамi, з запалымi шчокамi i зялёнымi кашэчымi вачыма. С. не мае сталага жыхарства. Вечарамi яна пераходзiць па вёсках з аднаго двара на другi. Схапiўшы дзiця, шматае яго так, каб мацi пачула ягоныя крыкi. Ад магчы- мых нападкаў С. дзяцей купаюць перад заходам Сонца, стараючыся вылiць ваду, пакуль сонца не села. Раззлаваная С. можа знявечыць дзiця i на вачах ва ўсiх разбiць яму галаву аб камень. Цяжарныя жанчыны з мэ- таю залагодзіць С. запрашалi яе да сябе ў хату на час родаў. Калi С. зяўлялася, яе ўшаноўвалi, каб дзiця нарадзiлася цэлае. Згодна з народнымі перакананнямi, С. не баiцца нават святой вады. Паратунку ад гэтай чараўнiцы шукалi ў знахароў. Аналагічны персанаж вядомы заходнім славянам і славенцам. У палякаў ёсць і мужчынскі адпаведнік С. strzyg або strzygoс. Аднак польская С. хутчэй падобная да нашых вупыроў і непрытомнікаў. На думку даследнікаў, крыніцай назвы зяўляецца лац. striga «старая чараўніца, ведзьма», якое паходзіць ад strix «сава вушастая, сіпуха», ст. гр. strЯgx «нейкая начная птушка». Лічылася, што вушастая сава высмоктвае кроў у дзяцей (параўн. бел. ваўкавыск. пупыр «сава»), а таксама, што ў выглядзе савы па начах лётае чараўніца. У звязку з гэтым параўн. зялёныя кашэчыя вочы беларускай С. Але шлях пранікнення антычнага вобраза ў славянскі арэал пакуль незразумелы (мяркуецца балканскае пасярэдніцтва).