Интересные ссылки

Стрыбог

Адно з божышчаў усходнiх славян. У «Аповесцi мiнулых гадоў» С. згадваецца сярод тых багоў, iдалы якiх былi ўстаноўлены князем Уладзiмiрам у Кiеве «на хълме въне двора теремьнаго». У «Слове пра паход Iгаравы» вятры названыя Стрыбожымi ўнукамi, якiя «встают с моря стрелами». На гэтай падставе многiя лiчаць, што С. зяўляўся богам ветру. Б. Рыбакоў дапускаў, што С., магчыма, толькi эпiтэт галоўнага нябеснага божышча, а не асноўнае яго iмя. На думку Р. Якабсона, С. (ад стер- ти «распаўсюджваць») быў парай падавальнiка дабротаў Дажбога. В. Iванаў i У. Тапароў, звяртаючы ўвагу на спалучэнне ў сярэднявечных тэк- стах iмёнаў Дажбога i Стрыбога, су- пастаўляюць iх функцыi ў значэннi «даць, распаўсюдзiць долю цi дабро- ты». Iмя ж апошняга яны выводзяць з iндаеўрапейскага *ptrei deiwo «богбацька» i першы элемент iмя лiчаць блiзкiм да старажытнаславянскага «стрый» («дзядзька па лiнii бацькi»). Паводле меркавання В. Мартынава, С. i Дажбог супрацьпа- стаўлялiся адзiн другому як добры i злы бог. Згодна з прапанаванай М. Паповiчам схемай рэканструкцыi вы- шэйшага салярнага роўню мiфалагiчных персанажаў, пара Дажбог/ Стрыбог належала да нiжняй сферы (разам з такiмi катэгорыямi, як чорнае/сiняе, зоркi , дзецi, жывёльная сiла, земляробы, урадлiвасць, нараджэнне i смерць, лёс). У шэрагу iндаеўрапейскiх моваў слова, якое абазначае «бык», мае гук s перад t.r: авестыйскае staora, гоцкае stur, нямецкае stier. На падставе гэтага А. Голан мяркуе, што слова «Стрыбог» азначае «быкбог» i эты- малагiчна зблiжае з гэтым iмем слова «страла». У гэты ж этымалагiчны шэраг ён залiчвае iмёны старажытна- рымскага Сатурна (бог земляробства, апякун багацця) i старажытнагрэцкiх сатыраў (казлападобныя дэманы ўрадлiвасцi), скандынаўскага Surtr (бог агню). Правобразам С. даследнік лiчыць больш старажытнага бога нiжняга свету, апраметнай i зямлi, якi зяўляўся адначасова богам мора, адным з атрыбутаў яго былi страла, дзiда.