Интересные ссылки

Андрэй

прысвятак народнага ка лендара (13 снежня н. ст.), ушаноўвае апостала Андрэя Першазванага. Ад метны варажбой, якую наладжвала моладзь (дзяўчаты звычайна вара жылі на суджанага). Акрамя агульных формаў варажбы (выліванне на ваду расплаўленага воску, выкраданне мужчынскага адзення ды інш.), у гэты дзень дзяўчаты, загадваючы на суджанага, «высявалі» насенне лёну ці канапель ля калодзежа, ля палонкі або ў пасцелі і прыгаворвалі: «Свя ты Андрэю, канапелькі сею, дай мне знаць, з кім буду спаць?» Калі кіну тае ў агародзе насенне вясною добра прарастала, гэта абяцала дзяўчыне шчаслівы шлюб. Каб жаданні лепш збываліся, дзяўчаты цэлы дзень ста раліся вытрымліваць пост і пазбя гаць размоваў.