Интересные ссылки

Стол

Адзiн з найбольш рытуалiзаваных i шанаваных прадметаў у традыцыйнай культуры. Паводле прасторавай характарыстыкi iнтэрера, С. стасуецца з верхам (параўн. бел. «столь»), усходам i адпаведна святлом (трывалае месцазнаходжанне С. покуць, чырвоны кут), мае выразны «мужчынскі» код, што i супрацьстаўляе яго печы («бабiнаму куту»). Так, у замове супраць начнiц С. i печ выступаюць як шлюбная пара, сiмвалiчныя бацькi роду, што жывуць у хаце: «Печматухно, калышы маё дзiцятухно. А столбацько, дазiрай маё дзiцятко». С. у хаце заўсёды стаяў на покуцi, засланы абрусам, на якiм ляжалi хлеб i соль. Перамена месца адбывалася толькi ў выключных выпадках, падчас абрадавых дзеянняў. С. ёсць неадемным атрыбутам рытуалаў, цэнтральную цi значную частку якiх складае абрадавая трапеза (Дзяды, вяселле, пахаванне, Каляды, Вялiкдзень ды iнш.), дзе ён набывае падкрэсленую функцыю сакральнага цэнтра, своеасаблiвага ахвярнiка, калi пачастунак прызначаецца не толькi прадстаўнiкам чалавечай, але i касмiчнай супольнасцi. Паказальна, што ў беларускiх замовах i валачобных песнях С., за якiм пiруюць святыя (святы, Старыя дзяды), знаходзiцца пад дубам цi на гары сiмваламi Сусветнай восі. Цесная сувязь С. з «доляй», якая размяшчаецца на iм i даецца Богам (унiверсальная формулазапрашэнне гаспадара частавацца «чым Бог паслаў» характарызуе С. як «далонь Бога»), надавала дзеянням вакол яго знакавы характар. На Дзяды першую лыжку стравы вылiвалi на стол. У в. Гарадзец на Быхаўшчыне бабка давала выпiць парадзiсе вады, спушчанай з чатырох кутоў стала. Лiчылі, што такая вада выклiкае частыя патугi. С. граў абрадавую ролю на вяселлi: яго выносiлi з хаты i ставiлi каля парога пры сустрэчы маладых. Падчас вяселля маладых тры разы абводзiлi вакол С. «па сонцу» (Слуцкi пав.). У тым разе, калi маладая была цнатлiвая, яна тры разы пераступала праз С., што мусiла гарантаваць дабрабыт. У адваротным выпадку дзяўчына выходзiла зза С. i кланялася прысутным, перапрашаючы (Магiлёўская губ.). На Каляды гаспадары нiткамi «спутвалi ногi С.», каб скаціна не вытаптвала пасеваў i каб лацвей асядалi пчалiныя раi (Барысаўскі пав.). Выкананне гэтага звычаю забяспечвала поспех у пчалярстве. Падчас куццi адбывалiся i варожбы, звязаныя са С. Зпад настольнiка, напрыклад, выцягвалi сцяблiны саломы, даўжыня якiх мусiла спрагназаваць даўжыню будучага лёну, а то і жыцця кожнага з удзельнiкаў варажбы. Паводзiны за С. жорстка рэгламентавалiся i ў штодзённым жыццi. Катэгарычна забаранялася сядзець на iм, што магло прывесцi да жудаснай нястачы ў сямi, класці на С. рэчы, нiяк не звязаныя з яго функцыямi. Так, калi на С. пакласцi сякеру ваўкi будуць чапляцца да жывёлы, калi шапку у хаце адбудзецца свара (Слуцкi пав.), грэбень будзе балець галава. Мужчынам забаранялася сядаць за С. без пояса (напаткае нейкая страта) i ў шапцы можа аглухнуць цешча (Заходняя Беларусь). Чатырохкутнасць С. сiмвалiчна суадносiла яго з бакамi свету i грала значную ролю ў падтрыманнi пола ўзроставай i сацыяльнай герархii ў межах сямi, што выяўлялася ў размяшчэннi сямейнiкаў за С. падчас трапезы (на чале С., «пад абразамi» гаспадар, справа ад яго iншыя мужчыны, злева жанчыны адпаведна iх статусам у сямi). Паводле народных уяўленняў, на тым свеце асаблiва цяжка прыходзiцца маладым. Там усе шмат працуюць, а пасля работы садзяцца за адзiн С., за якiм сядзiць сам Бог. Ён назiрае, каб усiм усяго было дастаткова. Калі ўсе месцы за сталом будуць занятыя, то надыдзе канец свету. Забарона садзiцца на куце С. (г. зн. на ўмоўнай мяжы) шырока бытуе й дагэтуль i тлумачыцца нешанцаваннем у асабiстым жыццi чалавека, якi яе парушаў. У Заходняй Беларусi i ў Лiтве шырока распаўсюджаныя паданнi, паводле якiх за грахi людзей паселiшча правалiлася i на яго месцы ўтварылася возера. На возеры плаваў С., дзе ляжалi царкоўныя рэчы (Бiблiя ды iнш.). Пра С.ахвярнiк у канцы XIX ст. было запiсана архаiчнае паданне ў мястэчку Масты на Гродзеншчыне. Згодна з паданнем, у пячоры жыў пустэльнiк, якi iснаваў за кошт пры- нашэнняў, што збiраў на дарозе. Ён выходзiў на дарогу са столiкам i малiўся каля яго. Калi хтонебудзь наблiжаўся, то пустэльнiк хаваўся ў лесе, а столiк пакiдаў на дарозе. Людзi клалi сюды ахвярапрынашэннi.