Интересные ссылки

Стаўры i гаўры

У беларускай міфалогіі два ўлюбёныя сабакі легендарнага князя Бая/Боя/Буя першанасельніка беларускага краю, родапачынальніка беларускага племені. Былі яны неверагоднай моцы, маглі напару раздзерці нават мядзведзя і не раз ратавалі свайго гаспадара і ад драпежных звяроў падчас палявання, і ад лютых ворагаў. Князь вельмі любіў сваіх верных сабак і, яшчэ калі яны былі жывыя, загадаў свайму народу шанаваць іх пасля іхнае смерці. Памі- раючы, князь Бай перадаў С. і Г. у спадчыну свайму малодшаму сыну Белаполю і загадаў пусціць іх па волі: колькі аббягуць за дзень С. і Г., у тых межах і будуць валадаранні Белаполя. Кемлівы Белаполь злавіў дзвюх птушак, пусціў адну на поўдзень, а другую на захад і нацкаваў на іх сваіх сабак. Пабеглі яны за птушкамі ў розныя бакі, а за імі па іх слядах пацяклі дзве вялікія беларускія ракі Дняпро і Дзвіна. У тых абшарах і пачалі здавёндаўна сяліцца беларусы. Па- водле падання, С. і Г. былі пахаваныя блізу цяперашняга Краснаполя Расонскага рна ля берага Дрысы. Па пастанове Бая народ стаў ушаноўваць пахаваных сабак адзін раз на год напярэдадні Сёмухі. Дзень гэты і атрымаў назву Стаўроўскіх дзядоў. Даўней людзі прыходзілі на месца, дзе былі пахаваны С. і Г., прыносілі ежу і пітво і балявалі да позняй ночы. Разыходзячыся, рэшткі страваў кідалі ў вогнішча і заклікалі: «Стаўры, Гаўры, гам, прыхадзіце к нам!» Яшчэ ў ХIХ ст. фіксаваліся рэшткі гэтага абраду, які, аднак, пераважна выконваўся ў хаце. Гаспадар, узяўшы са стала самы ласы кавалак, нахіляўся пад стол і тройчы гукаў: «Стаўры, Гаўры, гам, прыхадзіце к нам!» На Полаччыне аналагічны абрад быў перанесены на Змітраўскія (восеньскія) дзяды і палягаў у тым, што стол выносіўся на сярэдзіну хаты і ўся сямя тройчы абпаўзала на каленах вакол яго з прыгаворам: «Шаўры, гаўры, сам прыбывай дзе к нам!» А ў наваколлі Докшыцаў, у в. Полаў, народ перахоўваў нейкага ідала, вакол якога ладзіліся імпэтныя скокі і пры гэтым таксама прыгаворвалася: «Гаўры, гаўры гам!» Можна адзначыць адну цікавую паралель нашаму стаўроўскаму абраду. Так, у раёне Ліёна яшчэ да апошняй чвэрці Х1Х ст. было жывым пакланенне св. Гінефору, збаўцу ад дзіцячых хваробаў, вядомае з ХII1 ст. Узапраўды св. Гінефор быў не кім іншым, як хартом. Не выклікае сумневаў вельмі архаічны характар міфалагічных вобразаў і князя Бая, і яго сабак С. і Г. Беларускі этнагенетычны міф непасрэдна суадносіць іх з часамі першастварэння: «Калісь яшчэ свет толькі зачынаўся, дык нічога нідзе не было. Усюды стаяла мёртвая вада» Пасля заканчэння фазы касмічнага ўпарадкавання князь Бай стаў першым на- сельнікам толькі што створанай зямлі. Адпаведна ён стаў і першым памерлым, які, як правіла, станавіўся валадаром царства мёртвых, пра што сведчыць яго фальклорная спрычыненасць да памінальнага дня. Гэтымі рысамі князь Бай аказваецца аб- салютна тоесным адпаведным персанажам іншых індаеўрапейскіх міфалогій. Прыгадайма тут ведыйскага Яму і яго двух чатырохвокіх сабак, авестыйскага Йіму з чатырма псамі, грэцкага Аіда з трохгаловым Керберам. Ва ўсіх выпадках сабакі зяўляюцца вартаўнікамі царства па- мерлых. На архаічны характар бела- рускага культу, магчыма, паказвае свайго роду «білінгва» ў звароце да С. і Г. «гам, прыхадзіце», дзе першы элемент можа разглядацца як вытворнае ад і.е. асновы *guв/e(m) са значэннем «хадзіць», прадстаўленай у ба- гата якіх і.е. мовах, у тым ліку і ў беларускім слове «гаць» з пачатковым значэннем «праход». Тым больш, што ў формуле звароту можа фігураваць якаянебудзь адна з гэтых формаў. Ёсць у нашым этнагенетычным міфе яшчэ адзін вельмі архаічны ма- тыў. Гэта рытуал валадарання на тэ- рыторыі, якую за пэўны прамежак часу аббягае тая ці іншая сакральная жывёла (параўн. Вітаўт). Вобраз двух сабак С. і Г. паказвае на верагодны блізнечы характар і вобраза самога Бая (у звязку з чым параўн. бел. абоі, аббя «абодва», ст.прус. abbai, гоц. bai «тое самае», прычым форма «абоі» ўважаецца даследнікамі за і.е. архаізм).