Интересные ссылки

Старац

Жабрак, падарожны (божы) чалавек, у светаўспрыманнi беларусаў зяўляўся медыятарам, вестуном «iншасвету», цесна звязаным з iдэяй дарогi як шляху ў свет памерлых; надзяляўся мудрасцю i ма- гiчнымi здольнасцямi (знахарства, варажба). Сувязь са светам памерлых выяўляецца ў абавязковым надзяленнi С. рэшткамi памiнальнай вячэры (Дзяды, Радаўнiца) i перакананнем, што дар, зроблены С., лепшы сродак перадаць штонебудзь нябожчыку. Людзi звярталiся да С. з прось- бай памянуць крэўных, памалiцца за ўраджай, прыплод скацiны, здароўе сямi, на пакаранне «злоснiкаў» дому; каб у сне не зяўлялiся нябожчыкi, С. давалi крыху солi. Сувязь жабракоў з «iншасветам» падкрэслiвалася iх «крывiзной» (частковая цi поўная слепата, калецтва), суаднесенасцю iх з «памежнымi» кропкамi прасторы: яны спяваюць пад вакном (узгадай калядоўнікаў, валачобнiкаў), частуюць iх не за сталом, а ля парога. У той жа час С. (падарожныя) успрымалiся i як носьбiты долi. Лiчылася, што калi падчас нараджэння дзiцяцi ў хату завiтае С., дзiця будзе шчаслiвае. Прычым узнаўленне гэтай старцавай долi (а праз яго долi ўсiх Дзядоў) было абавязковым штогод. Так, на пачатку сяўбы гаспадар гукаў: «Радзi, Божа, i на старцаву долю!» Характэрна, што адорванне С. успрымалася не як дармовы пачастунак, а як плата за зробленую працу (своеасаблiвае ахвяра- ванне): «гукаюць яны муское, усё добрае яны знаюць, малайцоў i маладзiц яны навучаюць». Нягледзячы на тое, што С. лiчылiся «божымi людзьмi», яны, паводле сведчання Нiкiфароўскага, пазбягалi царквы i споведзi. Непавага да С., абраза на яго адрас маглi выклiкаць разнастайныя бедствы i нястачы (пажар, няўрод, мор скацiны), што ўспрымалася як «кара божая». Паказальна, што, ходзячы па зямлi, Бог, паводле бела- рускiх паверяў, сам набывае вобраз С. С. былi захавальнiкамi i асобных фальклорных жанраў, перш за ўсё духоўных вершаў. Гл. таксама павере: «каб каровы вялiся, у Мiколу пяклi курачкi: адзiн бацюшку, другi жабракам, трэцi сабе бралi».