Интересные ссылки

Спорнiк

Адзiн з варыянтаў Дамавiка, захавальнiк i памнажальнiк багацця гаспадара. У каго жыве С., у таго з арудаў збожжа выбiраецца павольна, намалочваецца, навейваецца шмат. С. можа набыць постаць чор- нага ката: такiм яго бачыў парабак гаспадара, калi гэты кот адрыгваў на кучу зерня на таку з кожным разам па прыгаршчы зярнят. Удараны недасведчаным парабкам, котС. у гневе спалiў гумно, а сам ператварыўся ў звычайную дугу. Калi б хто здагадаўся дугуС. перакiнуць у свой двор, С. бы там жыў i ўсяляк узбагачаў бы гаспадара. Кiнуты кiмсьцi ў вогнiшча, С. ператварыўся ў вогненны шар з хвастом i ўзняўся ў неба, паляцеў з паселiшча. Агульныя рысы з ДамавiкомХутам: гаспадару прыносiць, «спорыць» дабро (зерне), крыўдлiвы, можа спалiць сядзiбу за непавагу, перакiдваецца ў розныя драўляныя прылады, дэталi ды iнш. Гл. таксама Хатнік.