Интересные ссылки

Спешка-спарышка

Спарыня, увасабленне спору ў жнiўных прыгаворахзаклiках: «Ад паноў, ад каралёў, ад вялiкiх мужоў, спарня, спарыня, гу!» У гродзенскiх беларусаў С.С. залiчваецца да апякунак жнiва. Яна быццам прылятае «з белым ветрыкам, на белым матыльчыку» i дапамагае ў працы. У смаленскiх беларусаў вобраз С.С. набывае антрапаморфныя абрысы: «СпешкаСапуришка, оббеги кругом постатю, помо- ги мне жати и приходи ко мне полудновать со своей краюшкой». Роднасць гэтых персанажаў з богам урадлiвасцi i дастатку Спарышом падкрэслiвае iх асноўную рысу здольнасць спрыяць земляробчай працы i забяспечваць ураджай.