Интересные ссылки

Спас

Iспбс, старажытнае земляробчае свята, звязанае з выспяваннем пладоў, вядомае пад назвамi Другi, Вялiкi, або «яблычны» С. (19 жнiў- ня н. ст.). У хрысцiянскай традыцыi Вялiкi С. азначае свята Праабражэння Гасподняга. У народным календа- ры адзначаюцца таксама Першы, «мядовы» С., або Макавей (14 жнiўня н. ст.), i Трэцi, Малы, «хлебны», «арэхавы» С. (29 жнiўня н. ст.). Пасля Першага С. пачынаўся двухтыднёвы пост, празваны ў народзе «спасаўкай ласаўкай» (у адрозненне ад «пятроўкiгаладоўкi» ў гэтую пару дзякуючы новаму ўраджаю селянiн ужо мог не адчуваць сябе галодным). Вялiкi С. асаблiва шанавалі ў народзе. У гэты дзень у храмах асвячалi яблыкi i iншыя плады, пасля чаго дазвалялася iх ужываць: «Добра яблычка к Iспасу». Асвечаныя яблыкi пакiдалi на магiлах блiзкiх людзей. Да С. яблыкi (а таксама грушы, агрэст, стру- кавую гароднiну) есцi забаранялася, асаблiва жанчынам, у якiх папярэдне памiралi дзецi. Згодна з народным паверем, у гэты дзень Бог (цi Божая Мацi) раздае на нябёсах усiм памерлым дзеткам па яблычку, а таму дзiцяцi, чыя маці каштавала iх раней дазволенага тэрмiну, пачастунку не дастанецца. Страшылi таксама бацькоў, якiя дачасна елi яблыкi, што ў iх паўмiраюць дзецi. Асвячалi на С. i каласы новага ўраджаю: «Спас досыць хлеба ў нас». Асвячалi мёд, якi напярэдаднi свята даставалi з вулляў. Паводле народнага звычаю, калi, падглядаючы пчолы, бортнiк пашкадуе ў гэты дзень даць мёду хоць аднаму з дзяцей, прысутных пры гэтым, пчолы прападуць. Здаралася, слова «Спас» у народзе тлумачылi па сугуччы з дзеясловам «спаць». Сцвярджалася, што зямля ў гэты дзень спiць i нельга трывожыць яе сон земляробчымi заняткамi. Але свята адбы- валася ў гарачую працоўную пару i не дазваляла забывацца на адкладзеныя справы: «Спас усiм рабочы час». У шматлiкiх варыянтах валачобных песняў С. паўстае як надзейны апякун i памочнiк селянiна ва ўсiх яго справах гэтай пары: «Спас не гуляець, каня сядлаець, поле абязджаець, копы аблiчаець, у гумны вязець»; «на палi ходзiць раскладаець: ета на семя, ета на емя!»; «сцiрты вiець, гнаi возiць»; «Стары Iспас старэнькi дзядок, на восець садзiў, жыта малацiў»; « едзець у поле ды зямель- ку мяшаець, прыгатаўляець»; «Святы Спасiк, пiльны часiк, папар строiць, жытцо малоцiць». Ад С., якi быў мяжою памiж летнiм i восеньскiм цык- ламi работ, пачыналi сеяць азiмiну, капаць раннюю бульбу. На С. шырока наладжвалiся кiршы, дзе сял не прадавалi плён новага ўраджаю, мёд. У народзе С. лiчылi днём адлёту буслоў. Калi буслы пачыналi рыхтавацца да вылету ў вырай за тыдзень перад С., чакалася, што зiма надыдзе раней i будзе марозная, а вясна цяплейшая; калi ж пасля С. восень будзе цёплая, зiма позняя, а вясна халодная. Адлёт буслоў сведчыў пра наблiжэнне зiмы, а прыказкi нагадвалi: «Спас лета шась!», «Спас бяры рукавiцы ў запас».