Интересные ссылки

Спарыш

Мiфалагiчны персанаж, надзелены тымi ж функцыямi, што i С.колас, здольнасцю забяспечваць спор, багацце. Улiчыўшы разнажан равыя вераваннi аб С., можна казаць, што гэты вобраз не меў пэўнага аблiчча, выступаючы то ў нуляваморф ным выглядзе, то набываючы чалаве чае аблiчча. Спарыш, Спарышэнь вобразкантамiнацыя прыганятага з мiфiчнай iстотай таксама мог вы яўляць асобныя зааморфныя рысы звярка, змяi, матылька, птушкi, якiя ў народнай традыцыi ўспры малiся як душы памерлых. Падобная структура вобраза сведчыць пра зніта ваныя ў сiнкрэтычным адзiнстве ўяў ленні аб бостве i продкахрода пачынальнiках. Сувязь С. з продкамi праяўляецца ў супастаўленнi спары шаснапа i спарынi«барады» з апош нiмi каласамi як медыятарам памiж светамi, акрамя таго, мiфiчнага С. за прашаюць на покуць, садзяць на зо лаце, частуюць тыповымi памiналь нымi стравамi. Сваiмi функцыямi С. суадносiцца з боствамi памiраючай i ўваскрасаючай раслiннасцi егiпец кiм Асiрысам, балтыйскiм Юмiсам (дарэчы, у латышскай мове jumis падвойны плод) і да іх пад., iстотнае i яго супастаўленне з Дамавiком («спорнiкам») адной з iпастасяў продкаў («Спорнiк дамавiк. Трэба ўмець з iм жыць, будзе несцi грошы»). Значную ролю ў рэканструкцыi вобраза С. займаюць супастаўленнi яго са змеем (спарыш пеўнева яйка, з якога выседжваецца змей, што прыносiць багацце; «спорiш» сам лятаючы змей; «Катора баба за нiмаецца чарадзействам, то до ii пташка такая прылiтае, спорыш зо вэцьця, то чорт») i асаблiва з вогнен ным змеем (параўн.: чорнае зерне ў жыце называлася i спарынёй, i галаў нёй i зяўлялася ад манiпуляцый з га лавешкай). Паказальнымi ў супастаў леннi спарыш змей агонь ёсць вераннi аб вужах, звязаных як з аг нём, хатнiм агменем, так i з урад лiвасцю палёў. Такiм чынам, у аснове вобраза С. бога ўрадлiвасцi i дастатку ляжаць паганскiя ўяўленнi аб продках, ад якiх залежаў дабрабыт земляроба, i аб змеi як унiверсальным бостве ўрадлiвасцi. Пазней уяўленнi пра С. кантамi навалiся з верай у хрысцiянскага Бога, i ўжо новы, больш важкi вобраз С.боства як нельга лепей адпавядаў самым запаветным марам селянiна, калi той звяртаўся са словамi за клiнаннямалiтвы: «Прыспары мне, Спарыш, i ў доме, i ў полi, // I ў гумне, i ў двары, i ў клецi, i ў печы, // I ў клецi карабом, i ў печы пiрагом...»